In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Дзятлавыя

Від: Дзяцел малы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей

Дзяцел малы

Лацінская назва: Dendrocopos minor
Ангельская назва: Lesser spotted woodpecker
Руская назва: Дятел малый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Стракаты, невялікі. Спіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб (параўн. з 204 і 203), у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Голас: шлюбны «кік-кік-кік», позыў — аднаразовае «кік», падобнае, як у вялікага дзятла, але больш ціхае і мяккае. Стукае далікатна па тонкіх галінках. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-30 см.

Падвіды: D. m. minor – паўн.-ўсх. Еўропа ад Скандынавіі да Урала; D. m. hortorum – цэнтр. і зах. Еўропа; D. m. comminutus — Англія, Уэльс; D. m. buturlini – паўд. Еўропа ад Іспаніі да Грэцыi і Румыніi; D. m. danfordi – Грэцыя, М. Азія; D. m. colchicus — Каўказ; D. m. quadrifasciatus — паўд. Каўказ.

Біятоп: розныя тыпы асветленых дрэвастояў з лісцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

Гняздо: у дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, без высцілкі. Глыбіня гнездавой камеры 10-18 см, шырыня — 10-20 см, Дыяметр адтуліны 3-4 см.

Яйкі: 5-6 (3-8), эліптычныя, падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 19,0 х 14,5 мм (17,0-22,0 х 13,0-16,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн і Пд).

Пералёты: аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазій.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь:звычайны на гнездаванні аселы і качуючы від. Ад Пн на большай частцы тэрыторыі сустракаецца D. m. minor, птушкі з пераходнымі рысамі даD. m. hortorum адзначаюцца на паўд. З краіны.

Падобныя віды

Дзяцел вялікі; Дзяцел сірыйскі; Дзяцел сярэдні;