In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Дзятлавыя

Від: Дзяцел жоўтагаловы

Клікніце, каб павялічыць!
© Сінькоў Аўтар: © Сінькоў

Дзяцел жоўтагаловы

Лацінская назва: Picoides tridactylus
Ангельская назва: Three-toed woodpecker
Руская назва: Дятел трехпалый

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Стракаты, чырвоны колер адсутнічае. На спіне белаватая шырокая паласа ад патылiцы да паяснiцы (часам толькі белыя плямы). Бакі галавы чорныя, ніз цела белаваты, бакі цела паласатыя. Верх галавы ў самца жоўты, у самкі чорны з белым ілбом. Маладыя больш карычневыя з чорнымі плямамі на спіне. Ногі з трыма пальцамі. Голас: вельмі падобны, як у вялiкага дзятла, але «кійек», а не «кiк», у гнездавы перыяд ціхае «грек-грек». Стукае даволі павольна. Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 35-43 см.

Падвіды: з 8 падвідаў у Еўропе: P. t. tridactylus – паўн. Еўропа (ад Скандынавіі да паўн.-ўсх. Азіі); P. t. alpinus – цэнтр. і паўд. Еўропа (ад Альп да паўн. Японіі); P. t. crissoleucus — Урал, паўн. Сібір і паўн. Манголія.

Біятоп: вялікія хваёвыя лясы з прымессю або перавагай елак. Можна вылучыць 2 тыпы біятопаў: нізінныя на Пн арэала (у тайзе), у гушчары, часта вільготным, але з вялікай колькасцю мёртвых дрэў, напр. пасля пажару, завалаў або ветраломаў; перадгорныя і горныя лясы (650-1900 м в.у.м.), на схiлах гор (у Швейцарыі), часта пакрытых старым дрэвастоем з елак.

Гняздо: у дупле парахнеючага або мёртвага дрэва на вышыні 1-6 м над зямлёй, выпадкова вышэй (да 13 м). Подсціл з парахні. Дыяметр адтуліны 5-6 см, глыбіня дупла 20-30 см. Памеры гнездавой камеры: шырыня — да 6 см, вышыня — 13-15 см.

Яйкі: 4-5 (3-7), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з дэлікатнымі порамі. Памеры: 24,5 х 18,5 мм (21,5-28,5 х 16,5-19,5 мм).

Арэал: Галарктыка (акрамя Пн і Пд); у цэнтр. і паўд. Еўропе толькі лакальна, галоўным чынам у гарах. Лакальна ў паўд. Азіі.

Пералёты: аселы. Узімку качуе на Пд у межах гнездавога арэала, часам адбываюцца невялікія інвазіі, якія даходзяць напр., са Скандынавіі да Даніі і Германii.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні аселы і, магчыма, качуючы від. Паўн. частку краіны насяляе падвід P. t. tridactylus, а паўд. – P. t. alpinus.