In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Качка-лапаноска

Клікніце, каб павялічыць!
Дз. Якубовіч Аўтар: Дз. Якубовіч Дз. Якубовіч Аўтар: Дз. Якубовіч Дз. Якубовіч Аўтар: Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Качка-лапаноска

Лацінская назва: Anas clypeata
Ангельская назва: Shoveler
Руская назва: Широконоска

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы з зялёнай, бліскучай галавой, белымі грудзьмі, бакамі ржавага колеру і цёмна-карычневай спіной. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-бурыя з шэра-зялёным люстэркам і блакітнымі крыючымі крыла. Характэрная лыжкападобная дзюба. Голас: у самцоў гарлавое, нізкае і ціхае «кхо-кхо-кхо» або «ток-ток-квок-квок». Самка кракае падобна, як качка-крыжанка, але больш ціха, калі водзіць птушанят — больш выразна. Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 70-84 см.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы, плыткiя i зарастаючыя вадаёмы з вялiкiмi вокнамi адкрытай вады, павольныя рэкі, якія зарастаюць кустамі, вільготныя лугі, тарфянікі, тундра, стэпы з нізкай расліннасцю.

Гняздо:паблiзу вады пад навiслай зялёнай раслiннасцю або кустом. Няшчыльнае чашападобнае з травы i асакi; высцiлка з шэра-папялiстага пуху, змешанага з раслiнным матэрыялам. D = 20-27 см, d =15-20 см, h = 9-11 см.

Яйкi:8-12, з аднолькавымi, тупымi канцамi; светла-цялеснага колеру з жаўтаватым адценнем або шэра-зеленаватыя. Памеры: 53,0 х 37,0 мм (48,0-58,0 х 34,0-39,0 мм).

Арэал:Еўропа i Азiя без Пн i Пд, Сахалiн, Камчатка, паўн. і цэнтр. часткі Паўн. Амерыкі ад Аляскі да Ньюфаўндленда.

Пералёты:III-V, VIII-XІ.

Месца зiмовак:зах. i паўд. Еўропа, паўд. Азiя, Фiлiпiны, паўн. i ўсх. Афрыка, а таксама ўзбярэжжы Атлантыкi да экватара, Пд Паўн. Амерыкi i ўзбярэжжы Цiхага ак., Цэнтр. Амерыка і Пн Паўд. Амерыкі.

Беларусь:нешматлікі на гнездаванні пералётны від з вельмі зменлівай па гадах колькасцю, транзітны мігрант.

Падобныя віды

Качка-крыжанка; Качка-шылахвостка;