In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Жаўруковыя

Від: Жаўрук рагаты

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Жаўрук рагаты

Лацінская назва: Eremophila alpestris
Ангельская назва: Shorelark
Руская назва: Жаворонок рогатый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Галава i горла жоўта-чорныя, у самцоў (галоўным чынам у гнездавы перыяд) 2 чорныя «рагi». Маладыя наогул без чорных плям на галаве. Голас: спеў даволi цiхі, кароткі, шчабечучы, позыў — цiхае «дi-дi-дi-д’ю», у палёце прарэзлівае «цiв-цiв». Даўжыня цела 16-19 см, размах крылаў 30-35 см.

Падвіды: вылучаюць 41 падвід, якія аб’яднаны ў 2 групы: E. a. alpestris — паўн. Еўропа, паўн. Азія і Паўн. Амерыка і E. a. penicillata — ад Балкан да цэнтр. Азіі. Да першай групы належаць між іншым: E. a. flava – Арктыка Еўропы і Азіі; E. a. brandti – ад Каспійскага м. на У да Забайкалля і Маньчжурыі; E. a. atlas — паўн. Афрыка і E. a. alpestris - усх. Канада. Да групы E. a. penicullata адносяць між іншым: E. a. balcanica – ад паўд. Карпат праз Балканы да Грэцыі; E. a. penicillata — М. Азія, Іран, Каўказ; E. a. bicornis — Пд М. Азіі, Ліван.

Біятоп: гнездавы – сухая тундра, парослая лішайнікамі, камяністыя ўзвышы, бясплодныя стэпы, горныя тарфянікі, у гарах (на Пд арэала), альпійскія і субальпійскія лугі. На Цянь-Шанi даходзіць да 3000 м в.у.м. Пад час пералётаў і на зімоўцы — адкрытыя тэрыторыі, прыбярэжныя дзюны, салёныя балоты, узбярэжжы, палі на нізінах з выдзьмутым снегам, на дарогах.

Гняздо: у ямцы натуральнай або зробленай самімі птушкамі на адкрытым месцы або сярод раслін. Прыкрытае ад ветру і сонца навісам раслін або камянёў. Часта акружанае кавалкамі торфу або каменьчыкамі. Чашападобнае, з тонкіх галінак, сцёблаў травы і лісця, карэньчыкаў, часам з прымессю моху. Высцілка з расліннага пуху і шэрсці. D = 10-13 см, d= 6-8 см, h = 4-4,5 см.

Яйкі: 4 (2-7), авальныя з даволі вострым вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, часцей за ўсё белавата-карычневыя цi белавата-зеленаватыя; плямкі больш частыя на шырокім канцы, глыбокія – шараватыя або светла-папялістыя, паверхневыя – жоўта-карычневыя, карычневыя або чырвона-карычневыя, часта з воласападобнымі выпукласцямі. Яны могуць быць на шырокім канцы вялікімі плямкамі цi ўтвараць больш цёмную зону на тупым канцы. Памеры: 22,5 х 16,5 мм (21,0-22,5 х 15,5-17,0 мм).

Арэал: разарван; паўн. Скандынавія і паўн. Азія (узбярэжжы Сібіры), Балканы, М. Азія, Каўказ, цэнтр. Азія (ад Ірана і паўн.-ўсх. часткі Каспійскага м. на Уда Манголіі і Маньчжурыі), Б. Усход, паўн. Афрыка, Паўн. Амерыка. Лакальна ў Калумбійскіх Андах.

Пералёты:(ІІ) III-V, (ІХ) X-XI (ХІІ). Папуляцыі з Балкан, паўн. Афрыкі, М., цэнтр.-ўсх. і паўд.-ўсх. Азіі аселыя, зімуюць каля падножжаў гор.

Месца зімовак: брытанскія і паўд. ўзбярэжжы Паўночнага м., паўд. ўзбярэжжы Балтыкі, зах. і паўд.-ўсх. Еўропа, Б. Усход, паўд. Азія, Цэнтр. Амерыка.

Беларусь: рэдкі транзітна мігрыруючы і часам зімуючы від.