In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Пліскавыя

Від: Свірстун палявы

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Свірстун палявы

Лацінская назва: Anthus campestris
Ангельская назва: Tawny pipit
Руская назва: Конек полевой

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Нiз цела крэмавы, рыжаватыя грудзi без плямак. Ногi жоўтыя, кiпцюр задняга пальца кароткi. Маладыя могуць быць знiзу цела ў цёмныя плямкi. Голас: спявае ў палёце (у выключных выпадках на зямлi) — рытмiчнае двухскладовае «цюррі-цюррі-цюррі...», позывы даволi разнародныя: «цiiіп, псiлiп, дiйе». Даўжыня цела 16,5 см, размах крылаў 25-28 см (мал. 14і).

Падвiды: у Еўропе толькi A. c. campestris — ад Марокаi Партугалii праз Еўропу (акрамя Пн), М. Азiю, Б. Усход i Сiбiр да Краснаярска i паўн.-зах. Манголii; A. c. griseus — цэнтр. i паўд. Азiя на Пд да Афганiстана i Iрана; A. c. kastschenkoi — ад зах. Сiбiры да паўн. Iндыi.

Бiятоп: сухiя, добра праграваемыя сонцам адкрытыя тэрыторыi з рэдкай i нiзкай раслiннасцю, пясчаныя дзюны, паляны, высечкi i лясныя плантацыi н асухiх пясках, пясчаныя берагi азёрi рэк, паблiзу ўскрайкаў сухiх бароў на пясчаных глебах, сухiя далiны рэк, камянiстыя паверхнi, абочыны дарог, вiнаграднiкi, сухiя схiлы пагоркаў. У Арменii даходзiць да 2600 м в.у.м., у Iспанii — 2000 м, у Афрыцы (Атлас) — 2400 м (i нават вышэй за 3000 м) в.у.м. У гарах на пашах цi сухiх схiлах.

Гняздо: на зямлi ў невялiкай ямцы пад прыкрыццем травянiстай раслiннасцi, камянёў i да т.п., з сухiх траў i каранёў з прымессю моху, валосся i шэрсцi. D = 10-14 см, d = 5,5-7,5 см, h = 4,5-5,5 см.

Яйкi: 4-5 (3-6), асiметрычныя, з завостраным вузейшым канцом, белыя з шараватым, жаўтаватым, карычняватым або зеленаватым адценнем. Плямкi даволi густыя, карычневыя, карычнева-шэрыя або алiўкавыя (паверхневыя выразна больш цёмныя). Памеры: 21,0 х 16,0 мм (19,0-23,8 х 14,0-18,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Вялiкабрытанii), паўн., паўн.-ўсх. i М. Азiя, Каўказ, Б. Усход, зах. i цэнтр. Азiя (да цэнтр. Кiтая i на Пд да паўд. Iрана i Тыбета), паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: IV-V, VIII-IX (Х).

Месца зiмовак: паўд. Азiя (на З, пачынаючы ад дэльты Ганга), Аравiйскi п-аў, Турцыя, Б. Усход, Егiпет, паўд. Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь: адносна рэдкі, спарадычны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Свірстун лясны; Свірстун лугавы; Свірстун чырвонаваллёвы;