In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Пліскавыя

Від: Свірстун лясны

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Свірстун лясны

Лацінская назва: Anthus trivialis
Ангельская назва: Tree pipit
Руская назва: Конек лесной

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Плямістыя грудзi i бакi цела з жоўтым налётам, ногi ружаватыя з кароткiм кiпцюром на заднiм пальцы. Вельмi характэрныя токавы палёт i спевы. Голас: спявае ў палёце «цiвiс-цiвiс-цiвiс-дiйе-дiйе-дiйе-дiйа», першую частку хутка (ляцiць уверх), другую — павольна (у гэты час знiжаецца з распрастанымі крыламi i хвастом). Позыў «ціт-ціт-ціт» або «псiп-псiп» з трэллю «ціт-ціт-ціт», асцерагае кароткiм «сiп-сiп». Даўжыня цела 15 см, размах крылаў 25-27 см.

Падвiды: у Еўропе толькі A. t. trivialis — Еўропа, М. Азiя, паўн. Iндыя; A. t. haringtoni — цэнтр. i ўсх. Азiя, Гiмалаi; A. t. schluteri — Гiмалаi.

Бiятоп: рэдкiя i добра асветленыя сухiя тыпы дрэвастояў (часцей хвойныя лясы, чым лiсцевыя, асаблiва iх ускрайкi i паляны), сухiя адкрытыя мясцiны з групамi дрэў i кустоў, лесапалосы, высокiя жывыя агароджы, бярэзнiкi, маладыя ельнiкi (да 1 м) i нават (на Пн) спелыя бары са слаба развiтым подсцiлам. У гарах даходзiць да верхняй мяжы лясоў: у Татрах (сярод горнай сасны) — да 1600 м в.у.м., у Альпах — 2300 м, у Азербайджане — 2500 м в.у.м. У час пералётаў можа сустракацца на бязлесных месцах.

Гняздо: на зямлi ў ямцы на плоскiм месцы або невялiкiм пагорку, пад прыкрыццем травянiстай раслiннасцi цi без заслоны, шчыльнае, краi гнязда роўныя з зямлёй. Вузкi знешнi слой i высцiлка з лiстоў сухой травы, каранёў i радзей валосся. D = 9-12 см, d = 5,5-7,5 см, h = 3,5-4,5 см.

Яйкi: 4-6 (2-8), звычайна асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi зменлiвая. Часцей за ўсё: 1) светла-шэра-карычневыя з дробнымi i густымi шэра-карычневымi або чорна-карычневымi плямкамi; 2) шэра-блакiтныя са светла- або цёмна-шэрымi плямкамi; 3) ружова-карычневыя са светлымi або цёмнымi карычнева-вiшнёвымi плямкамi; 4) алiўкава-шэрыя са светла- i цёмна-шэрымi. Плямкi глыбокія і паверхневыя аднаго i таго ж колеру i адрознiваюцца толькi iнтэнсiўнасцю афарбоўкi (паверхневыя звычайна цямнейшыя). Яны могуць канцэнтравацца на шырэйшым канцы. Можна таксама сустрэць яйкi без плям i мазкоў — блакiтныя або цёмна-карычневыя. Памеры: 20,5 х 15,5 мм (17,8-24,0 х 14,5-16,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Iсландыi, паўд. часткi Пiрэнейскага п-ва, астравоў Мiжземнага м. i крайняй паўн.-ўсх. часткi), паўн. частка М. Азii, Каўказ, зах. i цэнтр. Азiя да Байкала i вярхоўяў Калымы, на Пд — да паўн. Iрана i паўн.-зах. Гiмалаяў.

Пералёты: IV-V, (VIII) IX-X.

Месца зiмовак: Крыт i астравы Эгейскага м., М. Азiя, паўд. Iран, Б. Усход, узбярэжжа Персідскага зал., верагодна, паўн. Іран, Iндыя, паўн. i трапiчная Афрыка (ад берагоў Гвінеі да Эфіопіі на У і да Трансваалю і Наталю на Пд).

Беларусь: шматлікіна гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Свірстун лугавы; Свірстун чырвонаваллёвы;