In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Амялушкавыя

Від: Амялушка

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава

Амялушка

Лацінская назва: Bombycilla garrulus
Ангельская назва: Waxwing
Руская назва: Свиристель

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Шэра-карычневая з вялiкiм чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрастная. Маладыя без люстэрка на крыле i чорнага горла, спод цела з падоўжнымi рыскамi. Голас: далiкатнае, высокае «срi-цiрр». Даўжыня цела 18-21 см, размах крылаў 32-35 см.

Падвiды: B. g. garrulus- уЕўропеi Азii; B. g. pallidiceps- Пд-ЗПаўн. Амерыкi.

Бiятоп: хваёвыяабо змяшаныя дрэвастоі (звычайна з вялiкай прымессю елак), з добра развiтым падростам (як у глыбi лесу, так i на ўскрайках, каля палян, падмоклых тарфянiкаў i г.д.). Увосень i ўзiмку — адкрытыя тэрыторыi з невялiкiмi групамi дрэў або кустоў з ягадамi (асаблiва глогу i рабiны), населеныя пункты, гарады, ускрайкілясоў, паркi i сады. Вясной — прагрэтыя ўскрайкi лясоў паблізу вiльготных месцаў. Засяляе раўнiны i пласкагор’і, але не горы.

Гняздо: у развiлцы галiн каля ствала (як у падросце, так i на высокiх дрэвах), часцей на хваёвых дрэвах (асаблiва — елках), радзей на бярозах i кустах, 3-15 м (макс. — да 20 м) над зямлёй. Шырокае i невысокае з тоўстымi сценкамi. Знешняя частка з сухiх галiнак хваёвых дрэў, моху i сухой травы (таксама, на знешняй паверхнi); высцiлка з травы, моху, хвашчу, раслiннага пуху, пёраў i шэрсцi аленевых (часам з прымессю сасновай кары). D = 16-21 см, d = 8-9 см, H = 9,5-12,5 см, h = 5-8 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), крыхупадоўжаныя, папяліста-блакiтныя або папялістыя з зеленаватым адценнем, светла-блакiтныя, рэдка светла-жоўта-карычневыя; глыбокія плямкі фiялетава-шэрыя або шэрыя, паверхневыя- карычнева-чорныя або чорныя. Памеры: 24,0 х 17,5 мм (21,0-28,5 х 15,5-19,0 мм).

Арэал: Паўн. Галарктыка (ад паўн. Скандынавii да Камчаткi), Аляска, паўд.-зах. Канада i паўд.-зах. ЗША.

Пералёты: пералётная (III-IV (V), X-XI). Часам масавыя мiграцыi пераўтвараюцца ў iнвазii.Залятаенаа-выМядзведжыi Мэен, Фарэры, уIсландыю, Iрландыю, Францыю, Iспанiю, Партугалiю, Мальту, Грэцыю, Албанiю, Арменiю, Турцыю, Кiпр.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама тэрыторыi на Пд і Зад яго межаў(паўд. Скандынавiя, у кантынентальнай Еўропе на З iПд да Бельгiiiцэнтр. Германiiпраз Аўстрыю да цэнтр. Балкан iпаўн. ўзбярэжжа Чорнага м. iКаўказа). У Паўн. Амерыцы на Пд ад гнездавога арэала ў цэнтр.-зах. частцы ЗША.

Беларусь: не гняздзіцца; звычайны на зімоўцы і пад час транзітных міграцый від.