In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Малінаўка

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Малінаўка

Лацінская назва: Erithacus rubecula
Ангельская назва: Robin
Руская назва: Зарянка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Мала палахлiвая. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Лоб, бакi галавы i грудзi ржавыя. Маладыя без iржавага колеру — усе папялiстыя, светлыя зверху, цёмныя знiзу. Маладыя, падобныя да маладых iншых вiдаў (напр., рудахвосткі-чарнушкі, звычайнай рудахвосткі, усходняга і заходняга салаўёў), адрознiваюцца па сiлуэце i адсутнасцi палахлiвасцi. Голас: не вельмi гучны флейтавы спеў з хутка паўтараемых «цiцi-цiцi-д’i-трiлi-лiлi», позыў «цык-цык», «цкцкцкцкцк...», што нагадвае стук маленькіх малаточкаў. Даўжыня цела13,5 см, размах крылаў 20-22 см.

Падвіды: E. r. rubecula – большасць еўрапейскага кантынента, E. r. melophilus – Iрландыя, Брытанскія а-вы (акрамя паўд.-ўсх. Англiі), узбярэжжа ад паўн. Партугалii да Данii, E. r. valens — Крым, E. r. tataricus – цэнтр. і паўд. Урал, E. r. caucasicus (сін. E. r. xanthothorax) – Каўказ i Закаўказзе; E.r.witherbyi(сiн. E.r. sardus) — паўд. Iспанiя, Сардзінiя, Корсiка, паўн.-зах. Афрыка; E.r.superbus - Гран-Канарыя, Тэнерыф; E.r.hyrcanus — паўд.-ўсх. Казахстан i Іран.

Біятоп: лясы з густым падростам і добра развітой наземнай расліннасцю з плямамi незарослых участкаў, а таксама ў парках, садах, зарасніках уздоўж дарог i г.д. У Швейцарыi даходзiць у гарах да мяжы ляснога пояса (больш за 2200 м в.у.м.), у Татрах — да 1580 м в.у.м.

Гняздо: у бураломе i адкосах пад навіслымі каранямі, сухім галлём, мохам, або на зямлi (часта ўкрытае даволі глыбока); акрамя таго, на зямлі пад звісаючымі галінкамі густых кустоў або ў паўдуплах; займае шчылiны ў будынках або напаўадкрытыя гнездавыя скрынкі. Гнёзды размешчаны ад узроўню зямлi да 5 м (рэдка 10 м) над зямлёй. Знешняя частка тонкая, з няшчыльна ўкладзеных завялых лістоў. Унутры з добра сплеценых паміж сабой моху, траў, лiсця і завялых раслінных валокнаў. Небагатая высцілка з тонкіх карэньчыкаў і валосся, абавязкова з прымессю пер’я. D = 8-12 см, d = 6-7 см, H = 6-8 см, h = 3,5-4 см.

Яйкі: 5-7 (2-9), сярэдне падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, бела-вяршковага колеру з зеленаватым адценнем, густыя і дробныя чырвона-ржавыя, iржавыя цi пясочна-ржавыя плямкі часам утвараюць кальцо вакол вузейшага канца (могуць быць такiмi густымi, што здаецца, быццам яйка чырвонае). Памеры: 19,5 х 15,0 мм (18,0-21,0 х 14,0-16,0 мм).

Арэал: Зах. Палеарктыка (на У за Уралам да вытокаў Обi, паўн. Iран).

Пералёты: III-V, IX-XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя.

Месца зімовак: цэнтр., зах. і паўд. Еўропа, Б. Усход, М. Азiя да Iрана, Каўказ, паўн. Афрыка.

Беларусь: даволі шматлікі гняздуючы пералётны і транзітна мігрыруючы від, часам адзінкава сустракаецца ў не вельмі халодныя зімы.

Падобныя віды

Валасяніца малая;