In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Салавей усходні

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Салавей усходні

Лацінская назва: Luscinia luscinia
Ангельская назва: Thrush nightingale
Руская назва: Соловей обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Верх цела карычневы, нiз крыху больш светлы, грудзi ў невялiчкiя плямкi. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Маладыя зверху плямiстыя (не блытаць з маладымі малiнаўкамi). Голас: у параўнаннi з заходнім салаўём, спеў больш нiзкі, фрагменты больш яўна адасобленыя адзiн ад аднаго, частыя глыбокiя i нiзкiя тоны, а таксама скрыпучае «дзьдзьдзь» (параўн. з 230). Позыў «лiт-чэк», асцерагае гарлавым «лiт-карр». Даўжыня цела 17 см, размах крылаў 24-27 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: розныя тыпы вільготных дрэвастояў (ад вялікіх лясоў да груп дрэў сярод палёў, паркаў і садоў уключна) з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю. Акрамя таго, групы кустоў на лугах і межах паміж вільготнымі палямі, узбярэжная расліннасць.

Гняздо: звычайна на зямлі пад густым кустом, часам у сярэдзіне куста, заўсёды добра замаскiравана, рэдка на сухiх галiнках да 1,5 м над зямлёй. Чашападобнае, знешняя частка з сухой травы і адраўнелых частак раслін, наламаных паблiзу. (Звычайна гэты слой сустракаецца ў гнёздах на кустах, на зямлi ён зменшаны да кальца вакол гнязда). Унутраная частка (больш развiтая ў наземных гнёздах, амаль адсутнічае ў гнёздах на кустах) з няшчыльна ўкладзеных завялага лісця дрэў і кустоў. Рэдкая высцілка з травы і карэньчыкаў з прымессю валосся (але не заўсёды). D = 11-13 см, d = 6-7,5 см, Н = 7,5-8 см, h = 4,5-6 см.

Яйкі: 4-5 (3-6), адносна скарочаныя, з крыху ўсечаным верхнiм канцом, колер разнастайны: ад пясчанага праз цёмна-аліўкавы да зялёна-кафейнага або шэра-блакiтнага з чырвонымi крапінкамi, якiя звычайна раўнамерна пакрываюць шкарлупку, рэдка толькi на больш шырокiм канцы, часта з нерэгулярнымi вапнава-белымi плямамi. Памеры: 21,5 х 16,0 мм (20,0-24,2 х 15,0-18,0 мм).

Арэал: цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўд. Скандынавiя, зах. i цэнтр. Сібір, Каўказ да р.Енiсей.

Пералёты: IV-V, VIII-IX.

Месца зімовак: паўд.-ўсх. Афрыка.

Беларусь: шырока распаўсюджаны звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.