In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Ерчык лугавы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Ерчык лугавы

Лацінская назва: Saxicola rubetra
Ангельская назва: Whinchat
Руская назва: Чекан луговой

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Афарбоўка абодвух полаў падобная, але ў самца больш кантрастная. Верх цела цёмна-карычневы, белае брыво, 2 белыя люстэркі на крыле i белыя плямы на крайнiх рулявых. Нiз цела крэмавы з трошкi больш iржавым горлам. Не блытаць з самкамі чорнагаловага ерчыка i малой валасяніцы. Маладыя без белага люстэрка на крыле. Голас: кароткі, крыху рыплівы флейтавы спеў, спявае на ўзвышэннi. Позыў «цью-тэк, ту-цiк-цiк». Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 21-24 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: адкрытыя вільготныя тэрыторыі (лугі, пашы, абложныяземлі, тарфянікі) з мноствам кустоў, розныя травянiстыя бiятопы, маладыя сасновыя лесапасадкi, ускрайкi вiльготных мясцiн,субальпійскіялугi. У Арменii даходзiць да 2230 м в.у.м.

Гняздо: на зямлі, пад заслонай навіслай густой наземнай расліннасці, з сухіх і часткова завялых лістоў траў і сцёблаў раслін, якія перамяшаны з завялымі кавалкамі раслінных валокнаў, часта з прымессю кавалкаў моху). Высцілка з сухой травы, часта з прымессю валосся. D = 10-16 см, d = 5-8 см, h = 2,5-4,5 см.

Яйкі: 5-6 (4-7), з вострым вузейшым канцом, блакітна-зеленаватыя, часам на шырокім канцы яркія, iржавыя крапінкі. Памеры: 18,5 х 14,5 мм (17,0-22,0 х 13,0-15,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пiрэнейскага п-ва і крайняй Пн), Каўказ, паўд.-ўсх. Алтай, на Пд да Iрана i на У да Гiмалаяў, зах. Сібір.

Пералёты: (III)IV-V, VIII-IX.

Месца зімовак: трапічнаяАфрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Ерчык чорнагаловы;