In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Падкаменка палявая

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Юрко Аўтар: © В. Юрко © Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падкаменка палявая

Лацінская назва: Oenanthe oenanthe
Ангельская назва: Wheatear
Руская назва: Каменка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У самца ў гнездавы перыяд чорныя крылы i рулявыя, белае надхвосце. На баку галавы чорная пляма i белае «брыво». Узiмку карычневы з белым надхвосцем. Самка i маладыя падобныя да самца ў няшлюбным уборы. Голас: спеў з кароткага, рыпучага шчабятання, позыў «ток, г’юр, йiв-ток». Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 26-32 см.

Падвіды: O. o. oenanthe – Еўропа, Азiя, Аляска; O. o. leucorhoa – Ісландыя, Фарэрскіяа-вы, Грэнландыя, паўн.-ўсх. Канада; O. o. libanotica — паўд. Еўропа, цэнтр. Азiя, Б.Усход; O. o. virago — астравы ўусх. частцыМiжземнагам.,Крыт; O. o. seebohmi- паўн.-зах. Афрыка.

Біятоп: сухія адкрытыя камянiстыя тэрыторыі з кучамі камянёў, патрэсканымі вялікімі валунамі, былымі месцамі здабычы галькі. Акрамя гэтага, новая ралля на высечках у сухіх дрэвастоях, тарфянiкi, стэп, слаба парослыя раслiннасцю высакагор’іда 3000 м в.у.м. У Еўропе даходзiць да 2500 м (Альпы), 2100 м (Татры), на Алтаi i гарах паўн. Iрана — да 3000 м в.у.м.

Гняздо: сярод патрэсканых камянёў, у кучах цэглы, вываратнях і да т.п.,дзiрках у старых мурах,розных пабудовах,норах у зямлi,можа сялiцца ў гнездавых скрынках. З карэньчыкаў і сухіх частак травяністых раслін (часам з прымессю кавалкаў лісця і моху), якія накладваюцца слаямі. Багатая высцілка з шэрсці, валосся і пёраў з дадаткам моху i лiшайнiкаў. D = 11,5-25,0 см, d = 5,5- 6,5 см, H = 3,5-6,0 см, h = 2,5-4,0 см.

Яйкі: 4-7 (2-9), авальныя, крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-зеленавата-блакітныя са спарадычнымі рэдкімі ржавымі плямкамі. Памеры: 21,0 х 15,5 мм (19,5-22,0 х 15,0-16,5 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пд-У), Аляска, паўн.-ўсх. частка Паўн. Амерыкі, Грэнландыя.

Пералёты: III-IV(V), VIII-X(XI).

Месца зімовак: трапічная Афрыка, паўд. Азія.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Ерчык лугавы;