In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Нырок белавокі

Клікніце, каб павялічыць!
© А. Казулін Аўтар: © А. Казулін

Нырок белавокі

Лацінская назва: Aythya nyroca
Ангельская назва: Ferruginous duck
Руская назва: Чернеть белоглазая

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Апярэнне ржава-каштанаватага колеру з белымі падхвосцем і люстэркам. Ржавы колер самцоў у шлюбным уборы больш інтэнсіўны. У палёце добра бачныя шырокая і доўгая белая паласа на крылах (не блытаць з чубатым нырком). Голас: вельмі падобны да нырка-сіўка. Самец зрэдку падае далікатны свіст «ф’юк», а таксама «бібібі», самка хрыпла кракае «харр», «карр». Даўжыня цела 38-42 см, размах крылаў 62-67 см. Самка нязначна меншая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:плыткія вадаёмы са стаячай вадой i з добра развiтай надводнай і падводнай раслiннасцю (рыбныя ставы, плыткія азёры, старыцы, вузкія, з павольным цячэннем, каналы).

Гняздо:на слаба зрошчанай паверхнi (толькi у выключных выпадках на вiльготнай глебе) на невялiкай адлегласцi ад вады, добра схаванае ў высокай зялёнай раслiннасцi або пад звiслыымi галiнкамi. Аснова гнязда вiльготная. Няшчыльнае чашападобнае з сухiх лiстоў рагозу i аеру (часам з прымессю лiстоў трыснягу). Багатая высцiлка з чорна-бурага пуху са слаба бачнай светлай сярэдзiнай не перамешана з раслiнным матэрыялам. D = 18-23 см, d = 15-19 см, H = 7-8 см, h = 5-9 см.

Яйкi:8-14, пераважна з рознымi канцамi, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, светла-бурыя. Памеры: 52,0 х 38,0 мм (44,0-58,0 х 35,0-40,0 мм).

Арэал:разарваны, паўд., цэнтр. і ўсх. Еўропа, М. Азiя, Б. Усход, Сярэд. Азiя, Манголія, зах. Кiтай, Непал, паўн. Iндыя, лакальна ў паўн. Афрыцы.

Пералёты:к.III-IV(V), VIII-XІ.

Месца зiмовак:лакальна ў зах. Еўропе, бас. Міжземнага і Чорнага м., паўн. Афрыка (галоўным чынам Марока, Алжыр і Туніс), спарадычна ў зах.-паўд. Афрыцы (р. Нігер і Сенегал), даліна р.Ніл, паўд. і ўсх. Азiя (ад Месапатаміі да паўд. Кітая).

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, галоўным чынам захаваўся толькі ў некаторых месцах на Палессі.

Падобныя віды

Нырок чубаты;