In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Дрозд белабровы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Дрозд белабровы

Лацінская назва: Turdus iliacus
Ангельская назва: Redwing
Руская назва: Белобровик

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Іржавага колеру бакi цела i белае «брыво». Падобны да дразда-свевуна. На грудзях цёмныя рыскi, у палёце ржавы нiз крылаў. У маладых вельмi мала ржавага, а ад маладых дразда-свевуна адрознiваюцца паласой над вокам (параўн. таксама з 237). Голас: спеў — гучнае свіставое «ю-рю-рю-рю-рю-рю», якое затым пераходзіць у шчабятанне. Позыў — мяккае «цii», якое можна часта пачуць пад час начных пералётаў. Асцерагае «кук-кук» або «д’юк-д’юк» падобна, як дрозд-спявун. Даўжыня цела 21-23 см, размах крылаў 33-35 см.

Падвіды: T. i. iliacus — Еўропа i Азiя;T. i. coburini – Ісландыя і Фарэрскія а-вы.

Біятоп: лiсцевыя i змяшаныя лясы i бары з густым падростам або змяшаныя са шматлiкiмi соснамi i елкамi, уздоўж рэк або абалон, нiзкiя зараснікі з кустовай бярозы, вярбы i ядлоўцу, асаблiва ў вільготных месцах (тундра). У Iсландыi таксама горныя скалiстыя тэрыторыi з кустамi цi нават зусiм без раслiннасцi. У Скандынавii i Iсландыi месцамi ў парках i садах.

Гняздо: у ніжніх галінах елак або каля ствала маладых дрэў на вышыні ад 1,5 да 3,5 м; у некаторых раёнах — на зямлі каля ствала. Слаістае. Знешняя частка з сухога лісця і сцёблаў раслін, травы, моху i лiшайнiкаў. Наступны слой з гліны і глею або глею і торфу, перамяшанага з пяском (даходзіць да палавіны вышыні гнязда), унізе перамешаны з матэрыялам знешняй часткі гнязда. Высцілка з сухой травы не даходзіць да верхняга краю гнязда. D =12-14 см, d = 9-10 см, H = прыбл. 11 см, h = 4,5-6,5 см.

Яйкі: 4-6 (3-8), падоўжаныя, з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-блакiтныя да блакітнавата-зялёных; плямкі дробныя, iржавыя, звычайна знаходзяцца на шырокім канцы (часта ў выглядзе вянка). Памеры: 25,9 х 18,5 мм (23,5-27,0 х 17,0-19,0 мм).

Арэал: ад Iсландыi праз паўн. Шатландыю, Скандынавiю, Польшчу, Беларусь на Уда р.Калымы i воз. Байкал.

Пералёты: III-V,(VIII)IX-XI.

Месца зімовак: паўд. i зах. Еўропа, Брытанскiя а-вы, узбярэжжа Чорнага м., паўд.-зах. Азiя, М. Азія, паўн.-зах. Афрыка, Б. Усход, Каўказ.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Дрозд-спявун;