In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Нырок чубаты

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Нырок чубаты

Лацінская назва: Aythya fuligula
Ангельская назва: Tufted duck
Руская назва: Чернеть хохлатая

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы чорны, з выразным чубам на галаве, белымі бакамі і нізам цела. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-чорныя, чуб слаба вызначаны і пёры вакол асновы дзюбы больш светлыя (не блытаць з ныркамі-плёсаўкамі). Люстэрка белае, меншае, чым у белавокага нырка. Голас: самец адгукаецца рэдка далікатным свістам «глю-глю», «курлюк-рлюк» і рыплівым «кэрр-кэррр». Даўжыня цела 44 см, размах крылаў 72 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:вялiкiя i глыбокiя вадаёмы са стаячай вадой i зарослымi берагамi, сажалкі, марскія ўзбярэжжы. У сінантропным ландшафце займае сажалкі ў парках, зарослыя меліярацыйныя каналы, нават палях, якія інтэнсіўна апрацоўва юцца.

Гняздо:на паверхнi са слаба зрошчаных паміж сабой раслін (на дамбах толькі ў некаторых раёнах), паблiзу вады, адкрытае. Аснова вiльготная. Няшчыльнае чашападобнае з сухой травы, асакi або лiстоў трыснягу. Вельмі багатая высцiлка з чорна-бурага пуху са слаба бачнымi светлымi плямкамi, якая не перамешана з раслінным матэрыялам. D = 20-25 см, d = 16-21 см, H = 8-10см, h = 5-10 см. Часам утварае невялікія калоніі або гняздзіцца ў калоніях чаек.

Яйкi:8-18, з тупым вузейшым канцом, шэра-зеленаватыя i вельмi бліскучыя. Памеры: 57,0 х 41,0 мм (53,0-65,0 х 37,0-43,0 мм).

Арэал:паўн. i цэнтр. Еўропа (ад Ісландыі да паўн. Іспаніі), паўн. частка Азii (акрамя крайняй Пн).

Пералёты:III-V, к.VII-XII.

Месца зiмовак:зах. i паўд. Еўропа, узбярэжжы Балтыкi (ад цэнтр. Польшчы да Даніі) i Паўночнага м., Брытанскiя а-вы, Галандыя, Ірландыя, Чорнае і Азоўскае м., верх. цячэнне р.Рона, Дунай, Рода?, паўд. i ўсх. Азiя (ад Пакістана да Японіі і Філіпін), паўн. Афрыка i далiна р.Нiл.

Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў зусім невялікай колькасці на зімоўцы.

Падобныя віды

Нырок-сівак; Нырок белавокі; Нырок-плёсаўка;