In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Лескавыя

Від: Пячураўка зялёная

Клікніце, каб павялічыць!
J.M.Garg Аўтар: J.M.Garg

Пячураўка зялёная

Лацінская назва: Phylloscopus trochiloides
Ангельская назва: Greenish warbler
Руская назва: Пеночка зеленая

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

На крыле не заўсёды выразная светлая паласа. Ногi цёмныя. Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, крыху большая, з iншым голасам. Падвiд P. t. nitidus з жоўтым брывом i палоскай на крыле. Голас: паўтараемыя гукi, у сярэдняй частцы змешаныя з трэлямi «цiпле-цiпле-цiпле-ційеп-ційеп-цiцiпе-цiцiпе» або «ці-псіцю-псіцю-псі-ці-ці-ці-псі», спеў тэмпам падобны, як у крапіўніка. Позыў — меладычнае «псі», «цісс» або «псюйль». Даўжыня цела 10-11 см, размах крылаў 15-21 см.

Падвіды: P. t. viridanus – цэнтр. і ўсх. Еўропа, зах. i цэнтр. Азiя; P. t. nitidus – паўн. Турцыя, Каўказ, Кубань, Арменiя, Азербайджан, Туркменiя, Iран, Афганiстан (некаторыя аўтары вылучаюць яго ў асобны від — Ph. nitidus Blyth.); P. t. trochiloides — Гiмалаi, Тыбет, зах. Кiтай; P. t. ludlowi — паўн.-зах. Гiмалаi; P. t. obscuratus — Gf; P. t. obscuratus — паўн.-зах. Кiтай; P. t. plumbeitarsus — цэнтр. Азiя i Д. Усход (ад р. Нiжняя Тунгуска i ўсх. часткi Мангольскага Алтая да Ахоцкага м. i Маньчжурыi (некаторыя аўтары вылучаюць яго ў асобны вiд -Ph. plumbeitarsus). Можа залятаць у Еўропу.

Біятоп: розныя тыпы лясоў, часцей старыя змяшаныя і не вельмі густыя лясы з добра праграваемай сонцам наземнай расліннасцю, паркi i алеi з хваёвых дрэў, ускрайкi палян i лясоў, лесапасадкi ўздоўж дарог i вадацёкаў, схiлы яроў. У гарах звычайна ў ельнiку ўздоўж вадацёкаў да 1200 м в.у.м. (на Каўказе да 3000 м в.у.м.).

Гняздо:на зямлі, ахвотней на схiлах у густой наземнай расліннасці, часам у пераплеценым карэннi буралому, пад камянямi, у гнілых пнях, расколiнах абрываўабо шырокіх паўдуплах адразу над зямлёй, старых мурах (звычайна нiзка над зямлёй). Добра замаскiраванае раслiннасцю. Невялікі шар (моцна выпуклы) з уваходнай адтулінай збоку, з зялёнага моху з прымессю сухой травы і лістоў, раслiнных валокнаў, карэньчыкаў. Высцілка з дробнага матэрыялу, часта з валоссем, пухам жывёл i раслiн, часам з дадаткам пер’я. D = 9-15 см, h = 6 см, дыяметр адтуліны 3,5-4,5 см.

Яйкі: 5-6 (3-7), з вострым вузейшым канцом або авальныя, белыя. Памеры: 15,0 х 11,5 мм (14,0-17,0 х 11,0-12,0 мм).

Арэал: разарваны; цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўн. Турцыя i Каўказ, паласой праз Азію да Ціхага ак. і “кальцо” вакол Гімалаяў, на Пд да паўн. Iрана, паўн. Пакiстана i паўн.-зах. Кiтая. З канца XIX — пачатку ХХ ст. распаўсюджваецца на З i Пн.

Пералёты: IV-V, VIII-IX. Акрамя гнездавога арэаланазiраецца: Ph. t. viridianus — у Iрландыi, Вялiкабрытанii, на Нармандскiх а-вах, у Францыi, Бельгii, Галандыi, Нарвегii i Iспанii, на Кiпры;Ph. t. nitidis — у Вялiкабрытанii, Галандыi i Швецыi.

Месца зімовак: паўд.-ўсх. Азія (Індыя, Індакітай).

Беларусь:рэдкі, пашыраны на гнездаванні ў паўн.-ўсх. палове краіны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Перасмешка зялёная; Пячураўка-трашчолка; Пячураўка-ценькаўка; Пячураўка-будаўнічок;