In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Лескавыя

Від: Пячураўка-трашчолка

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Пячураўка-трашчолка

Лацінская назва: Phylloscopus sibilatrix
Ангельская назва: Wood warbler
Руская назва: Пеночка-трещотка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Жоўтыя брыво, бакi галавы, горла i грудзi. Крылы выразна святлейшыя. Голас: усё хутчэй i хутчэй паўтараемае «сiп-сiп-сiп-сіпсіпсіпсір-р-р-р». Позыў — меланхалiчнае «цю, цю» або «цюю, цюю», асцерагае «вiт, лiт». Даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 19-24 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: розныя тыпы густых дрэвастояў (за выключэннем сухіх лясоў) або з добра развітым падростам і слаба развітай наземнай расліннасцю (часцей за ўсё букавыя, грабавыя і яловыя лясы), часам вiльготныя алешнікі або старыя сасновыя жарднякi. У Татрах даходзiць да 1400 м в.у.м., у Альпах — да 1300 м в.у.м.

Гняздо: на зямлі сярод рэдкай наземнай расліннасці, ў зацемненым месцы, часта пад абалонай ствалоў цi галiн, у ямцы, зробленай птушкамi ў зямлi, у якой можа быць ад трэцi да палавіны гнязда. Вельмi добра замаскiравана сухiм лiсцем i подсцiлам. Знешняя частка з сухой травы з прымессю сухіх сцёблаў, лісця, лыка і моху. Высцілка з тонкіх і сухіх травінак, часам з дадаткам валосся i лыка (без пер’я). Адтуліна нізка збоку. D = 10-17 см, d = 6-9 см, H = 7-16 см, дыяметр адтуліны 3-5,5 см.

Яйкі: 5-7 (3-8), з вострым вузейшым канцом, фон белы, з густымі і вялікімі, цёмнымi карычневымі, чырвона-карычневымi, шэра-карычневымі або карычнева-фіялетавымі плямкамі (глыбокія — больш светлыя i дробныя), як правiла, сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы. Памеры: 15,5 х 12,5 мм (14,0-18,0 х 11,5-13,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн, Пiрэнейскага п-ва i Пелапанеса) на У да Урала i далей праз Сiбiр да паўн.-ўсх. Алтая, Каўказ i ўздоўж лесастэпавай мяжы.

Пералёты: IV-V, (VII)VIII-IX.

Месца зімовак: экватарыяльная Афрыка ад Сьера-Леоне i паўд. Гвiнеi на У да паўд. Судана i зах. Уганды.

Беларусь:шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Перасмешка зялёная; Пячураўка зялёная; Пячураўка-ценькаўка; Пячураўка-будаўнічок;