In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Лескавыя

Від: Пячураўка-ценькаўка

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Пячураўка-ценькаўка

Лацінская назва: Phylloscopus collybita
Ангельская назва: Chifchaf
Руская назва: Пеночка-теньковка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Характэрныя рысы — голас i цёмныя ногi. У руках можна вызначыць па суадносінах даўжыні махавых. Вельмi падобны на наступны від. Маладыя знiзу больш жоўтыя. Голас: шмат разоў паўтараемае «цень-цінь-цянь-цянь, цень-цпень», спявае таксама ўвосень. Позыў «тлiт», асцерагае «трр-т». Даўжыня цела 10-11 см, размах крылаў 15-21 см.

Падвіды:P. c. collybita– цэнтр. і зах. Еўропа (да Пд Швецыi), P. c. abietinus — Скандынавія, паўн. Польшча, прыбалтыйскія краіны, на Уда Уралаi на Пдда паўн. Турцыi; P. c. brevirostris — паўн.-зах. Турцыя (некаторыя аўтары не вылучаюць яго, лiчачы, што ўТурцыiёсць P. c. abietinus); P. c. fulvescens – паўн. Расія (Сiбiр) да р.Пячоры; P. c. tristis — на Уад Пячоры; P. c. brehmii — паўд.-зах. Францыя, Пiрэнейскi п-аўi паўн.-зах. Афрыка (верагодна, належыць яго прызнаць за асобны вiд); P. c. canariensis — Канарскiя а-вы; P. c. exsul — Канарскiя а-вы(в-аў Ланжэрот).

Бiятоп: розныя тыпы лясоў і дрэвастояў з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю (асабліва кусцікамі). Радзей у сухіх барах і моцна зацененых месцах без наземнай расліннасці (граб, елка, бук), акрамя таго, паркі і сады, могiлкi, жывыя агароджы з высокiх дрэў. У гарах дасягае верхняй мяжы ляснога пояса (на Каўказе — да 3000 м в.у.м.).

Гняздо: часцей за ўсё ў густым хваёвым падросце (асабліва з елак) на вышыні 30-80 см ад зямлі або на ёй сярод густых ягадных кусцікаў і сухіх абламаных галінак, часам на ўскрайку бураломаў сярод зламаных галiн цi памiж карэння вольхаў, якiя ўтвараюць невялiкi пагорак. Звычайна ў не вельмі асветленым месцы, невялікі шар з бакавой адтулінай уверсе. Знешняя частка з лістця дрэў і кустоў, пераплеценых шырокімі і доўгімі лістамі травы і лыкам з дадаткам моху, наступны слой з сухіх лістоў травы, пераплеценых расліннымі валокнамі і лыкам. Даволi багатая высцілка з дробных траў i пёраў.D = 9-14 см, H = 9-14 см, дыяметр адтуліны 3,5-4 см,h = 2-8 см.

Яйкі: 5-6 (3-9), пераважна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя з не вельмі густымі цёмна-пурпуровымi, чырвона-карычневымі, радзей чорнымi або чырвона-карычневымi плямкамі, часта згушчанымi на шырэйшым канцы. Могуць таксама знаходзiцца белыя яйкi з фiялетавымi глыбокімі плямкамi i шэра-чырвонымі паверхневымі. Памеры: 15,0 х 12,0 мм (13,7-16,6 х 11,0-12,9 мм).

Арэал: Палеарктыка акрамя крайняй Пн, Пд і Д. Усходу (на У даходзiць да Якуцii i воз. Байкал). Гняздзiцца таксама ў паўн. Iране, на Памiры, Алатаi i паўн.-зах. Гiмалаях.

Пералёты: III-IV (V), VIII-X. Папуляцыі з Пд i З арэала – аселыя.

Месца зімовак: Вялікабрытанія, Францыя, Бельгiя, Галандыя, мiжземнаморскія краіны, Афрыка на Пн ад экватара, Аравійскі п-аў, паўд.-зах. Азія (да цэнтр. Індыі).

Беларусь:шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Перасмешка зялёная; Пячураўка зялёная; Пячураўка-трашчолка; Пячураўка-будаўнічок;