In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Лескавыя

Від: Каралёк жоўтагаловы

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Каралёк жоўтагаловы

Лацінская назва: Regulus regulus
Ангельская назва: Goldcrest
Руская назва: Королек желтоголовый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самая малая птушка Еўропы. Верх галавы ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая, у самкi жоўтая пляма менш яркая. Маладыя падобныя да самкi або без жоўтай плямы. Голас: песня пачынаецца цiха, потым хутчэй i гучней, напрыканцы шчабятанне «сюіціці-сюіціці-сюіціці-сітр» (чым адрознiваецца ад чырвонагаловага каралька). Позыў — высокае «сi-сi», падобнае да галасоў многіх сiнiц i чырвонагаловага каралька. Даўжыня цела 9 см, размах крылаў 13,5-16 см.

Падвіды: R. r. regulus (сін. R. r. anglorum) — Еўропа; R. r. buturlini – Крым і Каўказ; R. r. inermis — зах. Азоры; R. r. azoricus — в-аў Сан-Мiгель (Азоры); R.r.sanctae-mariae - в-аў Санта-Марыя (Азоры). Некаторыя аўтары вылучаюць таксама R.r. anglorum - Брытанскія а-вы і R.r.interni — Корсiка, Сардзінiя. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 7 падвідаў.

Біятоп: сасновыя бары з невялікай колькасцю елак або піхты, радзей у iншых барах, яловыя лясы. У Швейцарыi даходзiць да 2000 м в.у.м. Восенню і ўзімку — розныя тыпы лясоў, парослыя кустамi мясцiны i нават зараснікі чароту.

Гняздо: шар з адтулінай зверху, верхнімі краямі ўплецены ў звіслыя тонкія бакавыя галінкі (звычайна елкі). Рэдка або выключна ў развiлцы галiн цi збоку каля ствала (у выпадку маладых дрэў). Вышыня гнязда над зямлёй — 4-12 м. Знешні слой з моху, пераплеценага расліннымі валокнамі. Багатая высцілка з пёраў і шэрсці. D = 11 см, d = 6-7 см, H = 12-18 см, h = прыбл. 8 см, дыяметр адтуліны 2,5-3,5 см.

Яйкі: 8-11 (6-13), авальныя,з адным вузейшым канцом, крэмава-белыя або светла-карычневыя; плямкі вельмі дробныя, светла-карычневыя, чырванаватыя або шэра-карычневыя, звычайна згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 13,5 х 10,0 мм (12,0-15,0 х 9,0-11,0 мм).

Арэал: Еўропа, у Азіі разарваны (на У праз паўд.Сібір да Сахаліна і Японіі, у Цянь-Шані, паўн.Іране і адГімалаяў на У да цэнтр. Кітая).

Пералёты: паўночныяпапуляцыі мігрыруюць (III-IV (V), (VIII) IX-XI), часам назіраюцца інвазіі. Паўднёвыя папуляцыі аселыя і качуючыя.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала (акрамя Пн), паўд. Еўропа, паўн. Афрыка і паўд.–ўсх. Азія.

Беларусь: звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.

Падобныя віды

Каралёк чырвонагаловы;