In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Лескавыя

Від: Каралёк чырвонагаловы

Клікніце, каб павялічыць!
Jacob Arnold Аўтар: Jacob Arnold

Каралёк чырвонагаловы

Лацінская назва: Regulus ignicapilla
Ангельская назва: Firecrest
Руская назва: Королек красноголовый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не тaкiя выразныя. Голас: песня на адной вышыні i ў аднолькавым тэмпе (канцоўка крыху больш высокая) — «сi-сi-сi-сi-сiйа», позыў — больш гучны i нiзкі, чым у жоўтагаловага каралька. Даўжыня цела 9 см, размах крылаў 13-16 см (параўн. з 498).

Падвіды: R. i. ignicapillus — Еўропа; R. i. balearicus – Балеары i паўн. Афрыка; R. i. madeirensis — Мадэйра; R. i. teneriffae — Канары (некаторыя аўтары лiчаць яго за асобны вiд Regulus teneriffae).

Біятоп: вялікія лясныя комплексы вільготных сасновых бароў з невялікай колькасцю елак і лісцевых дрэў. У паўд. Iспанii i паўн. Афрыцы — у дубовых лясах. Паркi сады, купiны дрэў сярод палёў.

Гняздо: падобнае, як у R. regulus, як правiла,на канцы галiнкi хваёвага дрэва i таксама прымацаванае;калi няма хваёвых дрэў, выкарыстоўвае дубы, вербы i нават ядловец. Матэрыял той жа, але ўсярэдняй частцы гнязда адсутнiчаюць лiшайнiкi. D = 10,5-11,5 см, d = 5,5-7,0 см, H = 12-18 см, h = 7-8 см, дыяметр адтуліны = 2,5-3,5 см.

Яйкі: 7-11 (12), авальныя, з адным вузейшым канцом, светла-карычневыя або ружова-карычневыя. Плямы вельмі дробныя, чырвона-карычневыя (часта на шырокім канцы ўтвараюць вянок). Памеры: 13,5 х 10,5 мм (12,5-15,4 х 9,6-11,0 мм).

Арэал: паўд., цэнтр. і зах. Еўропа, М.Азія, зах. Каўказ, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: у паўн. частцы арэала пералётны (III) IV-V, IX-X(XI). У паўд. частцы – аселы.

Месца зімовак: у паўд. частцы гнездавога арэала.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны і, магчыма, гняздуючы на крайнім З краіны від.

Падобныя віды

Каралёк жоўтагаловы;