In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Гага звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
Ron Knight from Seaford Аўтар: Ron Knight from Seaford

Гага звычайная

Лацінская назва: Somateria mollissima
Ангельская назва: Eider
Руская назва: Гага обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У самцоў у шлюбным уборы галава i верх цела белыя, грудзi цялеснага колеру, патылiца зеленаватая, верх галавы i астатняя частка цела чорныя. Самка, маладыя i самец у негнездавы час карычневыя ў бурыя палоскі. Самцы крыху цямнейшыя, адносна хутка набываюць цялесны колер грудзей і белую палоску на баках спiны. Голас: у самцоў гучнае «аў-аў, ху-аў, уху-ах» (другi склад заўседы больш моцны), у самак траскучае «корр, крр». Даўжыня цела 50-71 см, размах крылаў 80-110 см. Самка значна меншая за самца.

Падвiды:S. m. mollissima — паўн. ўзбярэжжы зах. i ўсх. Еўропы (да Новай Зямлi); S. m. faeroeensis — Фарэрскiя а-вы; S. m. borealis — Iсландыя, в-аў Яна Мэена, Мядзведжыя а-вы, Шпiцберген, Зямля Франца-Iосiфа, Грэнландыя, Зямля Бафіна; іншыя падвіды – крайняя Пн Паўн. Амерыкі.

Бiятоп:марскiя ўзбярэжжы або астравы (камянiстыя або парослыя лесам, але не пясчаныя), вусцi вялiкiх рэк, летам таксама тундра.

Гняздо:звычайна ў калонii, паблiзу вады, часцей за ўсё пад навесам каранёў, раслiн або торфу; у ямцы, скупа высланай навакольнымі раслiнамi. Пасля знясення 4-га яйка з'яўляецца багатая высцiлка з пуху ў выглядзе валiка вакол яек. D = 20-25 см, h = прыбл. 10 см.

Яйкi:4-6 (1-8), сярэдне падоўжаныя, зеленавата-салатавыя. Памеры: 78,0 х 51,5 мм (69,0-83,0 х 47,0-54,0 мм).

Арэал:ваколпалярны, узбярэжжы паўн. Еўропы, Ісландыя, Шпіцберген, Фарэрскiя а-вы, Зямля Франца-Іосіфа, Кольскі п-аў, Нарвегія, Шатландыя, паўн. Ірландыя, на Балтыцы (у Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі), Данія, Фрызскія а-вы, Галандыя, узбярэжжы Францыі (ізаляваныя), выпадкова ў Швейцарыі на Чорным м. (на У ад Адэсы), Чукоцкае i Берынгава м., Пн Паўн. Амерыкi, Зямля Бафіна i Грэнландыя.

Пералёты: больш паўночныя папуляцыi пералётныя (III-IV, IX-XI), паўднёвыя — аселыя. Спарадычна назіраецца на Пд ад гнездавога арэала ў Партугаліі, Венгрыі, Румыніі, б. Югаславіі, Албаніі, Грэцыі, Балгарыі, Беларусі, Турцыі.

Месца зiмовак:у паўд. частцы гнездавога арэала, а таксама Паўночнае м. i зах. Балтыка, зах. ўзбярэжжы Брытанскiх а-воў, Ірландыі, нешматлікая на швейцарскіх азёрах (Жэнеўскім і Бодэнскім), Атлантычнае i Цiхаакiянскае ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi, Камчатка i Берынгава м.

Беларусь:вельмі рэдкі выпадкова залётны і зімуючы від.