In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Авяльговыя

Від: Авяльга

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Авяльга

Лацінская назва: Oriolus oriolus
Ангельская назва: Golden oriole
Руская назва: Иволга обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец амаль цалкам ярка-жоўты з чорнымi крыламi i часткай хваста. Самка i маладыя больш аднастайна афарбаваныя — зеленавата-жоўтыя, ад споду падоўжныя рыскi, крылы i частка хваста больш цёмныя за цела. Дзюба чырвоная (не блытаць з зялёнай жаўной). Голас: чысты, флейтавы свiст «фіу-ліу, фіціу-ліу», асцерагае хрыплым «жжiйца, кввее» або «нря», позыў (асаблiва маладых) -гучнае «кльюу». Даўжыня цела 24 см, размах крылаў 44-47 см.

Падвіды: O. o. oriolus — паўн.-зах. Афрыка (акрамя Пн), зах. i цэнтр.-зах. Азiя; O. o. kindoo — цэнтр. Азiя, паўн. Iндыя.

Біятоп: нiзiны, ускрайкi лісцевых і змяшаных лясоў; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў і паркі з высокімі дрэвамі, сады, старыя алеi i лесапасадкi ўздоўж дарог, прырэчныя лясы. У гарах Швейцарыi даходзiць да 600 м в.у.м., у Пiрэнеях i Апенiнах — да 1000 м, на Сiцылii — да 1500 м, у Карпатах — 800 м в.у.м (макс. да 1000 м).

Гняздо: на бакавой галіне высокага дрэва (звычайна лісцевага), далека ад ствала, рэдка памiж дзвюх суседнiх галiн цi каля ствала, на вышынi ад 4 да 16-18 м над зямлёй, пераважна слаба замаскiраванае. Вісячае, бакі аплятаюць развілку галін. Краi гнязда закручаны ўнутр. Матэрыял: сухое лісце, трава і раслінныя валокны (у знешняй частцы), а таксама кара бярозы, касмыкi шэрсцi, часам кавалкi ануч або паперы (ва ўнутранай частцы). Высцілка з тонкай травы (часам з прымессю некалькіх пёраў, воўны, павуцiны, малых кавалкаў паперы). D = 10,5-12,5 см, d = 7,5-8,0 см (часам да 11 см), h = 4-7 см.

Яйкі: 4-5 (3-6), даволi падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом. Белыя або крэмавыя з ружаватым адценнем i цёмна-вішнёвымі плямкамі (рэдка чорнымі). Памеры: 30,0 х 22,0 мм (28,0-32,5 х 21,5-22,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), Сібір да р.Енісей, цэнтр. Азія, Індыя, Іран, М.Азія, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: (IV)V, VIII-IX.

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Мадагаскар, Індыя.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.