In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Грычуновыя

Від: Грычун малы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Грычун малы

Лацінская назва: Lanius collurio
Ангельская назва: Red-backed shrike
Руская назва: Жулан обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у гнездавы перыяд з iржава-папялiста-чорным верхам цела, нiз крэмавы. У самкi верх галавы карычневы, светлае брыво i нiз цела (у папярочныя рыскi). У самкi i самца белыя плямы каля асновы хваста. Маладыя падобныя да самкi, папярочныя рыскi таксама i на версе цела. Голас: спеў — цiхае, хрыплае шчабятанне з мноствам iмiтацый галасоў iншых птушак. Асцерагае хрыплым «чек-чек», «чэ-чэ-чэ-чэ», маладыя адразу пасля вылету з гнязда адгукаюцца падобна, як гусяняты. Даўжыня цела 17 см, размах крылаў 24-29 см.

Падвiды: L. c. collurio- большая частка Еўропы,на У да г.Томска i зах. Алтая; L. c. pallidifrons- Урал, зах. Сiбiр; L. c. kobylini — паўд. Балканы, Крым, Каўказ, паўн. Iран; L. c. juxtus — Англiя.

Бiятоп: розныя тыпы дрэвастояў (ахвотней сухiя) з групамi густых кустоў паблiзу адкрытых тэрыторый, а таксама групы кустоў на адкрытых тэрыторыях. У Карпатах даходзiць да 1100-1500 м, Альпах — каля 1000 м (макс. 2500 м). Пiрэнеях i на Сiцылii — 1400 м, на Каўказе — 2000 м в.у.м., радзей на субальпiйскiх лугах да 3200 м в.у.м. у Арменii.

Гняздо: на вышынi 1-3,5 м ад зямлi ў густым кусце (радзей у кроне невялiкага дрэва) блiжэй да асновы. Знешняя частка няшчыльная, з зялёных сцёблаў, карэньчыкаў i травы, месцамi з прымессю вяровак, паперы, тканiн i г.д.; унутраная частка з шчыльнасплеценых завялых кавалкаў раслiнных валокнаў, а таксама карэньчыкаў, пёраў або шэрсцi (у лесечаста з прымессю моху). Высцiлка скупая, з сухой травы i карэньчыкаў — не даходзiць да верхняга краю. D = 10-20 см, d = 5-9 см, H = 8-15 см, h = 4-6,5 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), пераважна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi зменлiвая: крэмава-белая, белая з зеленаватым адценнем, светла-зялёная. ружовая, светла-алiўкавая або ржава-карычневыя. Характэрная рыса — плямкi ў выглядзе кальца. Глыбокіяплямкi светла-шэрыя, шэра- або светла-фiялетавыя, шэра-ружовыя; паверхневыя- светла-карычневыя, шэра- або ржава-карычневыя, карычнева-алiўкавыя. Памеры: 22,5 х 17,0 мм (19,0-25,5 х 14,7-18,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пiрэнейскага п-ва, Iсландыi, Iрландыi, Брытанскiх а-воў i Пн) праз цэнтр. Азiю да г.Томска i зах. Алтая, М. Азiя, Каўказ, паўн. Iран, У Еўропе памяншаецца колькасць за апошнiя 30 гадоў.

Пералёты: (IV)V, VIII-IX (X).

Месца зiмовак: усх., трапiчнаяi паўд. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Грычун чарналобы; Грычун вялікі; Грычун чырвонагаловы;