In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Нырок-маранка

Клікніце, каб павялічыць!
Wolfgang Wander Аўтар: Wolfgang Wander

Нырок-маранка

Лацінская назва: Clangula hyemalis
Ангельская назва: Long-tailed duck
Руская назва: Морянка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы белы з чорна-карычневай плямай на шчоках, чорна-карычневымi грудзьмi, доўгiм хвастом i «лямкамі» на спіне; у негнездавы перыяд вакол вока белая пляма, белыя бакi i жывот, астатняя частка цела чорна-карычневая. Самка i маладыя маюць больш кароткi хвост, белую галаву i шыю з карычневым верхам i плямай над вокам, жывот i бакi белаватыя, астатняя частка цела бура-карычневая. Крылы ва ўсiх птушак цёмна-карычневыя альбо чорныя. Голас: падобнае да качкі-крыжанкі краканне, а таксама гучнае, чыстае (гучыць, як крык чалавека) «аў-аў-а-а-аўлiк, аўлік». Даўжыня цела самца 58-60 см, самкi 37-41 см, размах крылаў 71-79 см.

Падвiды:немае.

Бiятоп:кантынентальныявадаёмыўтундры(здэльтаміўключна), часамгорныяазёры; упаслягнездавыперыяд– моры.

Гняздо:падпрыкрыццемкарлiкавайбярозыабовярбыпаблiзувады, усухойямцы; калізнесеныўсеяйкі, з'яўляеццавельмібагатаявысцiлкаўвыглядзе"шапкi" зцёмна-бурага, сасветлымi сярэдзiнамi пуху. D = прыбл.19 см, d = прыбл.13 см, h = прыбл. 8 см.

Яйкi:5-10, авальныя, алiўкава-карычневыя. Памеры: 53,5 х 37,0 мм (48,0-60,0 х 35,5-40,0 мм).

Арэал:крайняя Пн Галарктыкі (без Лабрадора), паўд. Грэнландыя; галоўныя месцы лінькі – Белае м..

Пералёты:III-V(VI), IX-XI.

Месца зiмовак:узбярэжжы паўн. Еўропы (паўн.-зах. Балтыка – галоўнае месца зімоўкі, Паўночнае м., узбярэжжы Брытанскiх а-воў i Iсландыi), узбярэжжы ўсх. Азii, узбярэжжы Цiхага і Атлантычнага ак. Паўн. Амерыкi, узбярэжжы Грэнландыi.

Беларусь:рэгулярна, але ў невялікай колькасці сустракаецца толькі пад час транзітных міграцый, адзінкава адзначаны на зімоўцы.