In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Воранавыя

Від: Каўка

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Каўка

Лацінская назва: Corvus monedula
Ангельская назва: Jackdaw
Руская назва: Галка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Чорная, блiскучая, з шэрым тулавам i бакамі галавы. Маладыя падобныя, але без бляску. Усходняя морфа з белымi плямамi на баках шыi, а пляма на галаве больш светлая. Вочы вялікія. Вельмі рухомая, часта сустракаецца ў чародах (разам са шпакамi або гракамі). Голас: кароткае, адрывістае, даволi мяккае «к’як, чак», або «каў, кав». Даўжыня цела 31-35 см, размах крылаў 62-74 см.

Падвіды: C. m. monedula – ад Данii, паўд. Скандынавіi, паўд. Фінляндыi праз усх. Еўропу i Азiю да зах. Алтая; C. m. spermologus – зах., цэнтр. і паўд. Еўропа; C. m. soemmeringii – паўд.-ўсх. Еўропа, Каўказ, цэнтр. Азiя; C. m. cirtensis — паўн.-зах. Афрыка.

Біятоп: населеныя пункты, старыя паркі, ускрайкi спелых лясоў, патрэсканыя скалы на сушы і на ўзбярэжжах, руіны.

Гняздо: часта ў калоніі, даволі высока ў непрацуючых комінах, шчылінах сцен і скал, на паддашках касцёлаў і вежаў, у глыбокіх дуплах (асаблiва чорнай жаўны). Часам у норах трусоў, гнёздах гракоў i соек, шпакоўнях. На Алтаi даходзiць да 1500 м в.у.м. Канструкцыя ў выглядзе матраца, які крыва ўкладзены са спружыністых галінак з прымессю зямлі або камякоў. Высцілка з воўны, шэрсці, камякоў зямлi, паперы і сухой травы. D =35-40 см (у цесных шчылiнах — прыбл. 20 см), d= 10-12 см, H= 20-30 см, h= 2-3 см.

Яйкі: 4-6 (2-7), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Светла-блакiтныя, блакiтна-зялёныя з блакітнаватым адценнем. Глыбокія плямы шэрыя альбо зеленавата-карычневыя, паверхневыя – меншыя, чорна-карычневыя, карычнева-зялёныя альбо ржавыя. Памеры: 35,0 х 25,0 мм (32,0-39,0 х 23,0-26,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн-У і Пд).

Пералёты: (II)III-IV, IX-X(XI). На Пд і З арэала – аселая.

Месца зімовак: паўд. і зах. часткі арэала і непасрэдна да іх прылеглыя тэрыторыі.

Беларусь: звычайны на гнездаванні і зімуючы від. Прадстаўлены падвідам C. m. monedula, у паўд. частцы таксама сустракаюцца птушкі з пераходнымі рысамі да C. m. soemmeringii.

Падобныя віды

Грак;