In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Ткачыкавыя

Від: Верабей палявы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей

Верабей палявы

Лацінская назва: Passer montanus
Ангельская назва: Tree sparrow
Руская назва: Воробей полевой

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Дымарфiзм адсутнічае. Светла-карычневая «шапачка», белыя шчокi з чорнай плямай, чорнае горла. Маладыя таксама з карычневай «шапачкай», але чорная пляма на шчоках менш выразная. Голас: падобны да «чiлп» дамавога вераб’я, але больш высокае, акрамя гэтага «чiк-чак», у палёце «цек». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20-22 см.

Падвіды: P. m. montanus — Еўропа, паўн. i Сярэд. Азiя (да Ахоцкага i Японскага м.); P. m. transcaucasicus – паўн. Iран, Каўказ, Турцыя, Балгарыя. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 4-8 падвiдаў.

Біятоп: паркі, сады, могiлкi, групы старых дрэў сярод палёў, пасадкi ўздоўж дарог, а таксама ўскрайкістарых лясоў (асабліва лісцевых); акрамя гэтага, адзіночныя дрэвы паблiзу пабудоўi нават у самiх будынках, у прыгарадных лесанасаджэннях, асаблiва там, дзе ёсць шпакоўнi). У вялікіх населеных пунктах менш шматлікі за P. domesticus,толькі ў цэнтр. і ўсх. Азіі больш шматлікі за яго. Акрамя таго, скалiстыя ўзбярэжжы, парослыя вярбой, iншыя ўзбярэжжы з пакiнутымi i разбуранымi будынкамi; на Пн- прырэчныя лясы (вярба i iншыя дрэвы з дупламi ўздоўж павольнацякучых вадацёкаў. У Швейцарыiдаходзiцьзвыш за 700 м в.у.м., на Каўказе — каля 1700 м в.у.м., у Таджыкiстане — нават да 3500 мв.у.м., у Арменii — да 2000 м в.у.м.

Гняздо: адзiночнае або ў рэдкай калонii, у дуплах (як натуральных, так і штучных), а таксама ў шчылінах дамоў, яроўі скал, у асновегнёздаўптушак сярэднiх памераў, у старых гнёздах малых птушак. Рэдка на дрэвах памiж галiнкамi (напр., у густых хваёвых) або ў кусце (напр., глогу). У выглядзе пляскатага шара з бакавой уваходнай адтулiнай, няшчыльнае. У дупле або нары добра звiтае, але няшчыльнае. Знешняя частка з карэнiшчаў i карэньчыкаў травы, саломы, сцёблаў бур’яну,тонкiх галiнак, лiсця і завялых раслінных валокнаў. Багатая высцілка з моху, воўны, валосся i вялікай колькасці пёраў, яна даходзіць да ўваходнай адтуліны. D = 12-13 см, d = 5-8 см, H ад улётнай адтуліны 6-12 см, ад задняй часткі – 11-18 см, h = 3-6 см.

Яйкі: 5-6 (2-7, але можа быць 1-9), звычайна ад падоўжаных да элiптычных, з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая нават у адной i той жа кладцы: ад белых i светла-шэрых або светла-блакітных да светла-жоўта-зеленаватых. Плямы (колькасць і размяшчэнне вельмі разнародныя) звычайна з рознымі адценнямі шэрага або карычневага, часам пурпуровага. Плямкi могуць быць згушчаныя на шырэйшым канцы або ўтвараць кальцо вакол яго, у той жа час вузейшы канец без плямак. Памеры: 19,3 х 14,0 мм (16,4-22,6 х 12,5-15,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Iсландыi i крайняй Пн), Марока, Тунiс, Азія (акрамя Пн, Індыі і Б.Усходу) да Ахоцкага м.i Сахалiна, Японія, Філіпіны, Iнданезiя, Малайскі арх.

Пералёты: аселы, папуляцыі з крайняй Пнарэала нерэгулярна пералётныя III-IV (V), (VIII)IX-X(XI). Вядомы пералёты да Iсландыi. Нерэгулярныяпералётымогуцьмецьхарактарiнвазii ўнекаторыягады, пасляякiхптушкi могуцьзаймацьтэрыторыi наПд. У XXст. гэта адбывалася на Корсiцы, СардзiнiiiМальце, а таксама, верагодна, у Iрландыi.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны і месцамі шматлікі аселы від.

Падобныя віды

Верабей дамавы;