In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Стрынаткавыя

Від: Сняжурка

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Сняжурка

Лацінская назва: Plectrophenax nivalis
Ангельская назва: Snow bunting
Руская назва: Пуночка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Даволі выразны дымарфiзм. Cамец у шлюбным уборы з чорнымі верхам цела i канцамi крылаў, галава i астатнiя часткi цела белыя. Узiмку чорныя толькi канцы крылаў i сярэдзiна хваста. Самка ўзiмку больш цёмная (у шлюбным уборы верх галавы амаль чорны). Маладыя падобныя да самкi (часам без белай плямы на крылах). Голас: спеў — высокiя, хуткiя трэлi «т’юрi-т’юрi-тет’ю», падобныя на голас палявога жаўрука, позыў — лёгка свiсцячае «бiбiбiт, дiйу». Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-38 см.

Падвіды: P. n. nivalis – Шатландыя, Скандынавія, Кольскі п-аў, на У да Чукоцкага п-ва, паўн. частка Паўн. Амерыкi i Грэнландыя, Шпіцберген; P. n. vlasowae – ад п-ва Канін i р.Пячора на У да в-ваУрангеля i Анадыра; P. n. insulae – Ісландыя; P. n. townsendi — Камандорскiя i зах. частка Алеуцкiх а-воў.

Біятоп: камяністая тундра са скальнымі абрывамі (асабліва, у суседстве рачных далін), марское ўзбярэжжа (скалы, часта ў калонiях марскiх птушак), паблiзу ад снягоў i iльдоў (можа засяляць скалы, штовыступаюць са снегу), а таксама месцы з нiзкiмікарлiкавымі раслiнамі; узімку – адкрытыя тэрыторыі, часцей за ўсё, палі, дарогi побач з паселішчамі, ускрайкi лясоў, прыморскiя пляжы, тарфяныя дзюны без снежнага покрыва i г.д. У гарах даходзiць да 2300 м в.у.м.

Гняздо: пад дахам, у шпакоўнi, пад навiсамдзiрвану, у скальных шчылінах, пад камянямі, а таксама ўсценах будынкаў. Мяккае, з травы, сцёблаў раслiн, моху i лiшайнiкаў. Высцiлка з тонкай травы, шэрсці (звычайна лісы) і пёраў белай курапаткi. Памеры: d = 7-8 см, h = прыбл. 5 см.

Яйкі: 4-6, авальныя (ад падоўжаных да крыху элiптычных), светла-блакiтныя, зеленавата-блакiтныя, часам жаўтаватыя i бледна-зеленаватыя. Глыбокія плямкі шэра-фіялетавыя або светла-ружова-ржавыя, паверхневыя – светлыя, невыразна чырвона-ржавыя або пурпурова-чорныя, могуць канцэнтравацца на шырэйшым канцы. Памеры: 22,0 х 16,0 мм (19,5-25,0 х 16,0-18,0 мм).

Арэал: паўн. край Галарктыкі, Камчатка і Алеуты.

Пералёты: пералётная (II)III-IV(V), IX-X. Некаторыя папуляцыi (напр., з Iсландыi) часткова аселыя.Выпадкова залятаюць далёка на Пд (Балеары, Мальта, Турцыя, Мадэйра, Канары, Азоры, Партугалiя).

Месца зімовак: Еўропа, поясам праз цэнтр. Азію і Японію, паўн., цэнтр. і паўд. часткі Паўн. Амерыкі.

Беларусь: не гняздзіцца, рэгулярна адзначаецца толькі пад час транзітных міграцый, у паўд. частцы таксама часам на зімоўцы.