In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Уюрковыя

Від: Берасцянка

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Берасцянка

Лацінская назва: Fringilla coelebs
Ангельская назва: Chaffinch
Руская назва: Зяблик

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Выразны дымарфiзм. На чорна-карычневым крыле дзве белыя паласы, белыя бакi хваста (добра бачныя ў палёце). У самца верх галавы шэра-блакiтны, іржава-чырвоныя шчокi, горла i грудзi, алiўкава-блакiтнаватае надхвосце. У самкi верх алiўкава-шэры, бакi галавы i грудзi алiўкава-зялёныя. Маладыя падобныя да самкi (параўн. з 561). Голас: спеў — даволi хуткая трэль, якая ўключае тры часткi з акцэнтаваным заканчэннем; позыў «пiнк, iрр», у палёце «йiп» (можа нагадваць песню вялікай сініцы). Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5-28,5 см.

Падвiды: F. c. coelebs — ад зах. Еўропы (акрамя Iрландыi i Вялiкабрытанii на У да нiжняй Ангары); F. c. solomkoi — Балканы, Крым, Каўказ; F. c. schiebeli — Крыт; F. c. gengleri — Ірландыя і Брытанскiя а-вы; F. c. sarda — Сардзінiя; F. c. alexandrovi- паўн. Iран, паўд. Каўказ; F.c. transcaspica — М.Азiя;F. c. africana — Марока i паўд.-зах. Тунiс; F. c. spodiogenys — усх. i цэнтр. Тунiс; F. c. canarensis (сiн.F. c. tintillon) — Канарскiя а-вы (Гамера, Гранд-Канарыя, Тэнерыфа); F. c. palmae - Канарскiя а-вы (Ла Пальма); F. c. ombriosa — Канарскiя а-вы (Хiяра); F. c. maderensis — Мадэйра;F. c. moreletti- Азоры.

Бiятоп: усе тыпы дрэвастояў, бары, змяшаныя i лiсцевыя лясы (пераважна больш рэдкiя i часцей за ўсё на iх ускрайках), у тым лікулесапалосы, прыгарадныя лесапаркi, паркi i сады. У Татрах даходзiць да пояса горнай сасны (1600 м в.у.м.), на Каўказе — да 2200-2500 м в.у.м.

Гняздо: «уцiснутае» ў падтрымлiваючыя галiны на вышынi 1,5-4 м (макс. да 15 м) над зямлёй. У развiлцы галiн маладых дрэў, высокiх ядлоўцаў або iншых кустоў; часта на звiслых галiнах хваёвых дрэў або каляствала памiж выступаючымi тонкiмi галiнкамi. Гняздо шчыльнае, глыбокае i старанна зробленае. Знешняя частка з моху,лішайнікаў, бярозавай кары, раслiнных валокнаў, коканаў насякомых i павуцiння; унутраная — з моху, сцёблаў раслiн i сухой травы. Высцiлка з валосся, шэрсцi, карэньчыкаў i дробных пёраў. Лiшайнiкi i кара вельмi добра маскiруюць яго. D = 9-12 см, d = 5,5-7 см, H = 8-9 см, h = 3-4 см.

Яйкi: 4-5 (3-7), з вострым вузейшым канцом, светла- або сiне-блакiтныя (часам, з шараватым адценнем), таксама могуць быць жаўтавата-карычневымi, чырвона-шэрымi або ружова-карычняватымi. Звычайна нешматлікіяплямкіi рыскічырвона-вiшнёвыяз больш светлымi, размытымi краямi, часам згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 19,5 х 14,5 мм (16,7-23,0 х 13,1-16,2 мм).

Арэал: Еўропа, зах. Сiбiр (да раёнаIркуцка), Каўказ, М. Азiя, Б.Усход, паўн. Iран, паўн. Афрыка. Iнтрадуцыраваны ў Новай Зеландыi i паблiзу г. Капштад (Паўўднёва-АфпыканскаяРэспубліка).

Пералёты: III-IV, (VIII)IX-X(XI). Паўднёвыяi заходніяпапуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў зах. (менавiта Вялiкабрытанiя) i паўд. Еўропе, паўн. Афрыка, Б.Усход, Iрак, паўд. ўзбярэжжа Каспiйскага м., Закаўказзе, паўд. Казахстан, цэнтр. Азiя.

Беларусь:найбольш шматлікі на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від.