In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Нырок-сіньга

Клікніце, каб павялічыць!
Stefan Berndtsson Аўтар: Stefan Berndtsson

Нырок-сіньга

Лацінская назва: Melanitta nigra
Ангельская назва: Common scoter
Руская назва: Синьга

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы цалкам чорны з гузам каля асновы аранжавай дзюбы. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з белаватымі бакамі галавы i шыi. Голас: у самца звонкае, прарэзлівае «крр» i «хіхіканне», падобнае да «стрюк-люк», у самкi хрыплыя выгукі; у палёце кароткiя посвiсты. Даўжыня цела 44-54 см, размах крылаў 79-90 см. Самка значна меншая за самца.

Падвiды:М. n. nigra - Iсландыя i Пн Вялiкабрытанii на У да р. Алянёк (Сiбiр); M. n. americana - Ciбiр ад р. Яна да Аляскi, усх. Канады i Ньюфаўндленда.

Бiятоп:азёры, павольныя рэкі або іх разлiвы ў тундры або лесатундры, часта, таксама, вялiкiя па плошчы мохавыя балоты, парослыя кустамі альпійскія зоны ў гарах.

Гняздо:ямка адразу каля вады, пад навесам зялёнай раслiннасцi або кустоў, высцiлка з сухiх раслiн з найблiжэйшага акружэння, а таксама з вельмі багатай «шапкай» з пуху, якая з’яўляецца пасля знясення апошняга яйка. D = прыбл. 25 см.

Яйкi:4-5, крыху падоўжаныя, з больш павольна закругленым вузейшым канцом, чым уM. fusca; бледна-жаўтавата-глiнiстыя або блакiтнавата-карычневыя. Памеры: 65,5 х 44,5 мм (59,0-72,0 х 42,0-48,5 мм).

Арэал:разарваны, Пн Палеарктыкi i зах. частка Аляскi; ізаляваныя папуляцыі ў Ісландыі, Ірландыі, Шатландыі на Свальбардзе і Авечых а-вах.

Пералёты:V, IX-X (часткова аселая ў Ісландыі, Ірландыі, на Брытанскiх а-вах i ў Скандынавii).

Месца зiмовак:Балтыка i Скандынавiя праз Брытанскiя а-вы да Гiбралтара, Азорскiх i Канарскiх а-воў, усх. Азiя (Тайвань), усх. i зах. ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi; вялікія месцы лінькі сустракаюцца на Балтыцы (раён Даніі), на Паўночным м., у Галандыі.

Беларусь:рэдка сустракаецца пад час транзітных міграцый.

Падобныя віды

Нырок-свірок; Лыска;