In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Уюрковыя

Від: Зелянушка звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Зелянушка звычайная

Лацінская назва: Carduelis chloris
Ангельская назва: Greenfinch
Руская назва: Зеленушка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец алiўкава-зялёны, самка больш шэрая; самец i самка з жоўтымi люстэркамi на крылах i жоўтымi плямамi каля асновы хваста. Маладыя ў рысачкi, жоўтыя плямы толькi каля асновы хваста, а на крылах лёгкія праясненні. Голас: даволi разнастайныя спевы з працяглай трэллю «від-від-від-вед-вед-вюд-вюд-вюд-гіррр», у перапынках картавае і працяглае «джжii» або «жеррі-і-і»; позыў — працяглае i чыстае «кiллii, трр». Даўжыня цела 15 см, размах крылаў 24-28 см.

Падвiды: C. ch. chloris — большая частка Еўропы(ад паўн. Шатландыiпраз цэнтр.-паўн. iўсх. часткі кантынента); C. ch. harrisoni- Вялiкабрытанiя i Iрландыя (акрамя паўн. Шатландыi); C. ch. müchlei- паўн. Iталiя, Балгарыя, паўд. Румынiя, М. Азiя; C. ch. madaraszi — Сардзінiя, Корсiка; C. ch. aurantiiventris — паўд.-зах. Еўропа, паўн.-зах. Афрыка; C. ch. turkestanicus (сiн. C. ch. bilkevitschi)- Крым, Каўказ, паўн. Iран i Туркменiя; C. ch. chlorotica — Б.Усход.

Бiятоп: ускрайкi густых лясоўз сярэдняй вiльготнасцю i добра развiтым падростам (асаблiва ядлоўцамi), парослыя берагi вадацёкаў, паркi, сады, пасадкі ўздоўждарог, могiлкi, высокiя жывыя агароджы, маладыя пасадкi хваёвых, а таксама групы дрэў у гарадах. Засяляе раўнiны звычайна не вышэй за900 м в.у.м., але ў Швейцарыi даходзiць да 1400 м в.у.м. У Татрах — 1100-1450 м, у Азii — да 2000 м в.у.м.

Гняздо: добра замаскiраванае, у густых, але не вельмi тонкiх галiнках на вышынi 1,3-4,5 м (макс. 9 м). Аддае перавагу елцы i ядлоўцу, але робіцьгнёзды i ў лiсцевых дрэвах цi кустах. Слаiстае: знешні слой няшчыльны — з травы, тонкiх галiнак i карэньчыкаў; наступны (праглядаецца скрозь знешнi) — з лiшайнiкаў i зялёнага моху. Высцiлка з дробных карэньчыкаў, траў, раслiннага пуху i валосся, а таксама пёраў. Могуць выкарыстоўвацьрозныя матэрыялы, зробленыя чалавекам. Гнёзды без зялёнага моху сустракаюцца вельмi рэдка (звычайна ў гарадах). D = 10-15 см, d = прыбл. 6 см, H = 6-10 см, h = 3,5-7 см.

Яйкi: 4-6 (2-7), з не вельмівострымi канцамi, белавата-шэрыя або шэра-сiняватыя (часта з ружаватым адценнем). З не вельмi густымi, падвойнымi плямкамi: глыбокія- ружовыя i вельмi дробныя; паверхневыя- большыя, чырванаватыя, пурпуровыя або цёмна-чырвоныя, сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы. Памеры: 20,5 х 14,5 мм (17,6-23,0 х 12,2-16,0 мм).

Арэал: разарваны;Еўропа (акрамя Пн), М.Азiя, Б.Усход, Каўказ, паўн. Iран i Туркменiя, паўн.-зах. Афрыка i Сярэд. Азiя. Iнтрадуцыраваны на Азоры, паўд.-ўсх. Аўстралiю, Новую Зеландыю, месцамi ў паўд.-ўсх. частцы Паўд. Амерыкi.

Пералёты: часткова аселая, часткова пералётная (II)III-IV, (IX)Х-XI. Папуляцыi з Пдi цэнтра арэала аселыя або часткова аселыя.

Месца зiмовак: паўд. частка гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і часткова зімуючы від.

Падобныя віды

Чыж;