In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Уюрковыя

Від: Чачотка горная

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Чачотка горная

Лацінская назва: Carduelis flavirostris
Ангельская назва: Twite
Руская назва: Чечетка горная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Алiўкава-карычневы верх i глiнiста-белы нiз — увесь у мностве цёмных рысак. Горла жоўта-шэрае. Дзюба летам шэрая, узiмку жоўтая (нават у маладых). У самца ў гнездавы перыяд чырвонае надхвосце. Падобны да канаплянкі, але на крыле папярочная светлая палоска, у канаплянкі яна адсутнiчае. Голас: спеў, падобны да песнi кaнaплянкi, але з уплеценымі хрыплымі гукамі, якiя чуваць у спевах чыжа. Позыў — мяккае «цiеп-цiеп» i хрыплае «твiiе». Даўжыня цела 13,5 см, размах крылаў 22-24 см.

Падвiды: С. f. flavirostris — Скандынавiя, Кольскi п-аў; С. f. brevirostris — паўд.-ўсх. Расiя, Каўказ, усх. Турцыя; С. f. pipilans — Брытанскiя а-вы; C. f. bensonorum - Гебрыды; C. f. kirghizorum — ад заволжскiх стэпаў да воз. Балхаш. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 6 падвiдаў.

Бiятоп: горная тундра з групамi кустоў i адзiнкавымi карлiкавымi бярозамi, а таксама субальпiйскiя лугi паблiзу горнай мяжы лясоў. Акрамя гэтага — камянiсты стэп на ўзгорках з рэдкiмi зараснікамі. У Iрландыi i Брытанii — верасовыя пусткі, узгорыстысельскагаспадарчы ландшафт, пашы на ўзвышшах (не горы). У Скандынавii — абрывiстыя высокiя берагi фіёрдаў, голыя скалы i безданi. У паслягнездавы перыяд адлятаюць нiжэй на толькi што скошаныя палi i да агародаў на ўзбярэжжы. Пад час пералётаў i на зiмоўцы — адкрытыя тэрыторыi з групамi кустоў. У Шатландыi даходзiць да 750 м, на Каўказе — 2500-3500 м, наТыбеце — да 4800 м в.у.м.

Гняздо: у сярэдзiне куста, верасе, чарнiчнiку, папарацi, курцінетравыi г.д. адразу над зямлёй, часта пад скалой або ў ямцы (часам на каменных патрэсканых мурах), у маладых пасадках хваёвых лясоў. Шчыльнае i добра сплеценае, асноваз тонкiх верасовых галiнак цi iншага матэрыялу. Знешняя частка з тонкiх карэньчыкаў, пераплеценых сцёбламi травы, кавалкамi папарацi, моху. Высцiлка з шэрсцi, валосся i пёраў. D = 7-14 см, d = 4,5-5,5 см, Н= 4-5 см, h = 3,5-5,5 см.

Яйкi: 5-6 (3-7), часцей з вострым вузейшым канцом, ад светла- да цёмна-блакiтных (часта з зеленаватым адценнем) з фiялетава-ружовымi цi ржава-чырвонымi (глыбокімі) i чырвона-карычневымi (паверхневымі) крапінкамi i рыскамi на шырэйшым канцы. Памеры: 16,5 х 12,0 мм (15,0-18,5 х 11,5-13,7 мм).

Арэал: разарваны. Брытанскiя а-вы, Шэтлендскiя i Фарэрскія а-вы, зах. i паўн. Скандынавiя, зах. частка Кольскага п-ва, а таксама Каўказ, Б.Усход, усх. Турцыяiна У ад паўн. Iрана да Манголii, зах. Кiтая iўсх. Гiмалаяў.

Пералёты: аселая, пералётныя толькi папуляцыi з крайняй паўн. часткi арэала (III) IV-V, (IX) X-XI. Адзначаны ў Швейцарыi, Iспанii, Партугалii i Беларусi.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама цэнтр. i ўсх. Еўропа, М. Азiя.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны ўзімку від.

Падобныя віды

Чачотка звычайная; Чачотка попельная;