In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Уюрковыя

Від: Чачотка звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Чачотка звычайная

Лацінская назва: Carduelis flammea
Ангельская назва: Redpoll
Руская назва: Чечетка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Афарбоўка карычнева-алiўкавая, чырвоны лоб, вакол дзюбы чорная аблямоўка, 2 светлыя паласы на крыле i жоўтая дзюба. Самец з чырвонымi грудзьмi i надхвосцем. Сiлуэтам i велiчынёй падобная да канаплянкi, горнай чачоткi i попельнай чачоткi. У Еўропе некалькi падвiдаў: 1) A. f. flammea — параўнальна вялiкая i больш светлая, чым iншыя падвiды; 2) A. f. rostrata — самая вялiкая, з параўнальна доўгай i тоўстай дзюбай, а таксама больш цёмная; 3) A. f. islandica — сярэдняй велiчынi, больш цёмная, чым A. f. flammea, але больш светлая, чым A. f. rostrata; 4) A. f. cabaret — найменшая i больш цёмная, без белага колеру на крыле. Голас: позыў «че-че, чів-чів-чів», часам выгукі «по-йй-іі». У спевах гэты голас перамешаны з мяккiмi трэлямi. Даўжыня цела 12-14,5 см, размах крылаў 20-25 см.

Падвiды: C. f. flammea — паўн. Еўропа, паўн. Азiя, Аляска, Канада; С. f. cabaret — Альпы, Гебрыды, Брытанскiя а-вы, ад паўн.-зах. Францыi да паўд. Швецыi i паўн.-зах. Нарвегii; С. f. islandica — Iсландыя; A. f. rostrata — паўд. Грэнландыя; C. f. fuxcescens — паўд.-ўсх. Лабрадор i Зямля Бафiна.

Бiятоп: тундра з кустамi i карлiкавымi бярозамi, лесатундра i рэдкая тайга, тарфянiкi з групамi кустоў, бяроз i вербаў. У Нарвегii — бярозавыя гаi далёка ад узбярэжжа мораўда 1000 м в.у.м. (як сухiя, так i забалочаныя мясцiны, парослыя вярбой i бярозай). У Вялiкабрытанii галоўным чынам у рэдкiх нiзкiх лясах, часта на схiлах гор на верасовых пустках, палях i маладых насаджэннях хваёвых раслiн. У Швейцарыi — пераважна субальпiйскiя хваёвыя лясы вышэй за 1400 мв.у.м. на мяжы альпiйскiх лугоў i пашаў. Восенню i ўзiмку — адкрытыя тэрыторыi з групамi кустоў i ўскрайкіалешнікаў.

Гняздо: у кусце або на дрэўцы, у развiлцы нiжнiх галiн каля ствала, ад 0,5-4 м над зямлёй (рэдка на зямлi).Шарападобнае, асноваз тонкiх яловых i бярозавых галiнак, сцёблаў раслiн i лiсця. Знешняя частка з карэньчыкаў i травянiстай раслiннасцi, кавалкаў кары; унутраная — з карэньчыкаў, травы, воўны i раслiннага пуху (вельмi шчыльнагана дне гнязда). Высцiлка даволi багатая, з раслiннага пуху, шэрсцi, валосся, часта з прымессю пёраў. D = прыбл. 7-12 см, d = 3,5-6 см, Н= 5,5-8 см, h = 2,5-5 см.

Яйкi: 4-6 (3-7), з даволi вострым вузейшым канцом, бела-блакiтнаватыя або светла-блакiтна-зялёныя. Глыбокія плямкi ружовыя, ружова-фiялетавыя або ржава-чырвоныя; паверхневыя- кармiнавыя, пурпурова-карычневыя або вiшнёвыя (часта плямак больш вакол шырокага канца). Памеры: 16,5 х 12,6 мм (15,4-18,5 х 12,0-14,0 мм).

Арэал: Пн Галарктыкi, у Еўропе, акрамя гэтага, Брытанскiя а-вы, Бельгiя, Галандыя, Данiя, а таксама ў гарах цэнтр. Еўропы (Альпы, Вагезы, Юра, Шварцвальд, Ардэны, Судзеты, Татры i ўсх. Карпаты).

Пералёты: аселая, часткова вандроўная IV-V, IX-Х (XI). Часам адбываюцца iнвазii.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама паўд. i зах. Еўропа, Азiя i Паўн. Амерыка, у месцах, прылеглых на Пд да межаў арэала.

Беларусь: не гняздзіцца, але бывае звычайнай на зімоўцы, у час качовак або транзітных міграцый.

Падобныя віды

Чачотка горная; Чачотка попельная;