In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Уюрковыя

Від: Таўстадзюб звычайны

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © М. Верабей Аўтар: © М. Верабей

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Таўстадзюб звычайны

Лацінская назва: Coccothraustes coccothraustes
Ангельская назва: Hawfinch
Руская назва: Дубонос обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Масiўны, з вялiкай галавой i моцнай, шэра-блакiтнай дзюбай. Карычневы з белай паласой на чорна-гранатавых крылах і з белым канцом хваста. Самка больш светлая, чым самец. Маладыя палева-карычневыя з цёмнымі плямкамі і карычнева-аранжавай дзюбай. Голас: позыў — кароткае пранiзлiвае «цык... цык» або адрывістае «цыы-цы», у песню ўстаўляе двухскладовае, гарлавое «гуаўк». Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-33 см.

Падвiды: С. c. coccothraustes (ciн.C. c. insularis-syrorium) — большая частка Еўропы i на У да р.Амур; C. c. nigricans — паўд.-ўсх. Еўропа, Крым, Каўказ, паўн. Iран, М.Азiя; C. c. buvryi — паўн.-зах. Афрыка; С. с. humii — цэнтр. Азiя (Цянь-Шань, Афганiстан), Iндыя; C. c. japonicus — Сахалiн, Японiя, паўд.-ўсх. Кiтай.

Бiятоп: лiсцевыя або мяшаныя дрэвастоі, паркi, могiлкi, сады (часцей там, дзеёсць дуб, бук цi граб). На ПдСiбiры — лесастэп. У Татрах даходзiць да 1350 м в.у.м.

Гняздо: слаба замаскiраванае, звычайна на вышынi 4-7 м (макс. 14 м), «уцiснутае» у развiлку нiжнiх галiн (не прымацаванае), далёка ад ствала. З няшчыльна ўкладзеных галiнак лiсцевых дрэў, унутры тонкiя галiнкi i лiсце траў; высцiлка з лішайнікаў i карэньчыкаў (часам з прымессю моху, валосся i шэрсцi). D = 11,5-24 см, d = 6,5-10,5 см, h = 2,5-3,5 см.

Яйкi: 4-5 (2-7), даволi падоўжаныя, вузкi канец тупа заканчваецца, часам грушападобныя, светла-блакiтныя або светла-зеленаватыя, светла-шэра-зялёныя; глыбокіякрапінкіi рыскішэра-алiўкавага або шэрага колеру, паверхневыя- шэра-алiўкавыя (цямнейшыя) цi чорна-карычневыя. Памеры: 24,0 х 17,5 мм (21,3-26,3 х 16,0-19,3 мм).

Арэал: разарваны;Еўропа (акрамя Пн), М. Азiя, праз цэнтр. Азiю да Японiiўключна, а таксама ў раёне верхняга Iндаi Амудар’i, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: аселы, качуючы або пералётны III-IV, IX (Х). Папуляцыi з паўд. i зах. частак арэала аселыя. Адзначаны ўIсландыi, на Фарэрскіх а-вах, Мадэйры.

Месца зiмовак: у паўд. i зах. частках арэала, а таксама М.Азii, Б.Усходзе, Егiпце i ўсх. Азii.

Беларусь: нешматлікінагнездаванніпералётнывід, найбольшпашыраныўпаўд. частцы; часамуневялікайколькасцізімуе.