In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Стрынаткавыя

Від: Стрынатка звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Стрынатка звычайная

Лацінская назва: Emberiza citrinella
Ангельская назва: Yellowhammer
Руская назва: Овсянка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Палавы дымарфiзм слабы. Жоўта-карычневая з надхвосцем рудога колеру i белымi крайнiмi рулявымi (якiя добра бачныя ў палёце). Самец увесну з ярка-жоўтымі галавой i нiзам цела. У сaмкi i маладых менш жоўтага колеру i больш цёмных плям. Маладыя падобныя да самкi. Голас: спеў (заўсёды з прысады) — манатоннае «сi-сi-сi-сiiт» (параўн. з 578), позыў «зiрр» i «цiк-цік», «цк-цк», «цік-трі», у палёце «цiк-цiк». Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 23-29,5 см.

Падвiды: E. c. citrinella — большая частка Еўропы (ад Пiрэнейскага п-ва да р.Об);E. c. erythrogenys — ад паўд. Украiны iКаспiйскага м.на Пн-У да р.Лены; E. c. caliginosa - Брытанскiя а-вы.

Бiятоп: cухiя сонечныя адкрытыя ландшафты паркавага тыпу. Ускрайкi лясоў,негустыя дрэвастоі паблiзу адкрытых месцаў i сяродполя,пагоркi, на Пн — пояс бярозавых лясоў; крыхурадзей — сады на межах палёў. У Татрах даходзiць да 1800 м, у Iтальянскiх Альпах — 2100 м в.у.м., на Каўказе — да 2000 м в.у.м.

Гняздо: на зямлi ў ямцы, у добра праграваемым сонцам месцы пад галiнкамi куста або навiслай травянiстай раслiннасцю, якiя яго добра маскiруюць, звычайна каля вадацёка цi асновыневялiкага пагорка, малога дрэўца або куста, у ажыне або глогу. У выключным выпадку — у перакрыжаваныхгалiнках адразу над зямлёй (не вышэй за 1 м). Знешняя частка са сцёблаў i лiстоў траў, заламаных па краі, па-за гняздо тырчаць некалькi канцоў. Унутраная частка шчыльная i тоўстая, з вузкiх выгнутых лiстоў травы (часам з прымессю моху i завялых раслiнных валокнаў). Высцiлка з тонкiх сухiх, карэньчыкаў iконскага воласу. Памеры: D = 8,5-13 см, d = 5-8 см, H = 5,5-8 см, h = 3,5-5,5 см.

Яйкi: 3-5 (2-6), асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом,шараватыя, крыхупурпуровыя, фiялетава-блакiтныя, брудна-белыя, белыя з фiялетавым адценнем або бела-карычневыя, з мноствам карычнева-фiялетавых, iржава-пурпуровых, чорна-фiялетавых або чорных завіткоў і рысак, раскiданых нерэгулярна па паверхнi або ўтвараючыхкальцо вакол шырэйшага канца. Памеры: 21,5 х 16,5 мм (18,5-24,0 х 14,5-17,5 мм).

Арэал: Еўропа (ад паўн. часткi Iспанii), Каўказ, зах. Сiбiр да вярхоўя Лены. Iнтрадуцыраваны ў Новай Зеландыi.

Пералёты: аселая. Папуляцыi з паўн. часткi арэала пералётныя (II)III-IV(V), IX-X(XI). Сустракаецца на в-веМядзведжым, у Iсландыi, на Фарэрскіх а-вах, Балеарах i Мальце.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама паўд. Еўропа, М. Азiя, Б.Усход, Сярэд. Азiя, паўн.-зах. Афрыка.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні аселы і часткова пералётны від. Два падвіды: паўн. і ўсх. часткі насяляе E. c. citrinella, астатнюю тэрыторыю — E. c. erythrogenys.

Падобныя віды

Стрынатка садовая; Стрынатка-дуброўнік; Стрынатка гуменная;