In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Стрынаткавыя

Від: Стрынатка садовая

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Стрынатка садовая

Лацінская назва: Emberiza hortulana
Ангельская назва: Ortolan bunting
Руская назва: Овсянка садовая

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Прысутнічае дымарфiзм. У самца светла-жоўтае горла i «вус», вакол вока жаўтаватая аблямоўка. Галава, шыя i грудзi папялiста-алiўкавыя, верх карычневы, жывот iржавага колеру. Узiмку больш шэрая. Самка больш светлая i карычневая, нiз цела ў цёмныя рыскi. Самец i самка з iржавым надхвосцем. Маладыя амаль без iржавага i папялiстага, але з большай колькасцю рысак, вакол вока таксама жоўтая аблямоўка. Голас: песня — меладычнае «длi-длi-длi-дут» або «тсі-тсі-тсі-тсііюр». Позыў «цьюк, цью», асцерагае «ці-йiп». Даўжыня цела 17 см, размах крылаў 23-29 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: рознага тыпу адкрытыя тэрыторыі з высокімі дрэвамі і невельмі густой травянiстай расліннасцю (палі, разрэджаныя групы дрэў сярод палёў, сады). У лясах па ўскрайках, на палянах (часцей за ўсё — сасновыя лясы). У лесастэпе- бярозавыя пералескi, на схiлах пагоркаў, парослых травой i нiзкiмi фiсташкамi, у вiнаграднiках i садах. Засяляе таксама слаба зарослыя стэпавыя яры i камянiстыя мясцiны. Аддае перавагу сухiм,добра праграваемым сонцам месцам. У Скандынавii — на добра асветленых сонцамсхiлах гор i фіёрдаў сярод ядлоўцу i iншыхкустоўда 900 м в.у.м. У гарах на Пд арэала даходзiць да 1500-2500 м в.у.м.

Гняздо: на зямлі, сярод рэдкай травянiстай расліннасці, на межах, каля чыгункi або ў яравых збожжавых цi бульбянiку, звычайна амаль без прыкрыцця (верхнi край гнязда ўпоравень з зямлёй), у вiнаграднiках, на верасовых пустках. З карэньчыкаў, пераплеценых завялым лісцемі сцёбламі злакавых раслін або траў. Матэрыял знешняй часткі павыгiнаны i амаль не зламаны. Багатая высцілка – да 1,5 см – з мяккiх траў, карэньчыкаў і валосся. У гнёздах, якiя зроблены ў паглыбленнi ў зямлi, можа быць толькi высцiлка. D = 8,5-12 см, d = 5,5-8 см, Н= 8,5-11 см, h = 3,5-5,2 см.

Яйкi: 4-5 (3-6), звычайна крыху падоўжаныя, белыя з шараватым, папяліста-блакітнаватым, блакiтнаватым, ружаватым або светла-карычневым адценнем. Плямкі і рыскі падвойныя: глыбокія – светла-шэрыя або ружова-фіялетавыя, паверхневыя – чорныя, карычнева-чорныя або вішнёва-чорныя, часам утвараюць кальцо на шырэйшым канцы. Памеры: 20,0 х 15,5 мм (17,5-23,0 х 13,6-17,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн, паўн. Францыi і Брытанскіх а-воў), цэнтр. і паўд.-зах. Азія (да Iндаi верхняга Енiсея), Б. Усход, М. Азія.

Пералёты: (III)IV-V(VI), VIII-IX. Cустракаецца на Iсландыi i Фарэрскіх а-вах.

Месца зiмовак: часткова ў межах арэала (у яго паўд. частцы), а таксама паўн. Афрыка і Аравійскі п-аў.

Беларусь:рэдкі спарадычны на гнездаванні пералётны від, больш звычайны толькі на Пд-У краіны.

Падобныя віды

Падарожнік снежны; Стрынатка звычайная;