In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Плывунчык пласканосы

Клікніце, каб павялічыць!
© С. Левы Аўтар: © С. Левы

Плывунчык пласканосы

Лацінская назва: Phalaropus fulicarius
Ангельская назва: Red phalarope
Руская назва: Плавунчик плосконосый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У шлюбным уборы ярка-ржавага колеру з белымі шчокамі і цёмным верхам галавы. У самца можа быць больш або менш белы жывот. У негнездавы час верх цела карычневы, ніз — белы. Дзюба даволі моцная, каля асновы жоўтая, сплюшчаная. У палёце бачна белая паласа на крылах. Плавае з высокай пасадкай, як корак, часта нават у адкрытым моры. Голас: позыў «вік, прір», у месцах гнездавання хуткае «цік-цік-цік-кррі». Даўжыня цела 20-23 см, размах крылаў 38-44 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: забалочаныя раёны тундры, пакрытай травамі і мохам (асабліва паблізу вадаёмаў, забалочаных далін рэк і ручаёў), паблізу ўзбярэжжаў; пад час пералётаў і на зімоўцы – салёныя вадаёмы — моры; у трапічных і субтрапічных раёнах робіцца марской птушкай, якая плавае на паверхні вады і збірае на ёй корм.

Гняздо: прыкрытае, каля самай вады на купіне травяністай расліннасці або ў моху, у ямцы, высланай сухім лісцем і травой. D = 8-12 см, h = 2-3 см.

Яйкі: (3) 4, грушападобныя, уздутыя. Афарбоўка вельмі зменлівая, часцей за ўсё: 1) светла-жаўтавата-карычневыя (часта з зеленаватым адценнем) з невыразнымі светла-шэрымі глыбокімі і цёмна-карычневымі паверхневымі плямамі; 2) гліністыя з дробнымі, папяліста-бурымі глыбокімі і вялікімі ржава-бурымі паверхневымі плямамі; 3) жоўта-зеленаватыя з дробнымі і густымі аліўкавымі або аліўкава-чорнымі плямамі; 4) шэра-гліністыя з шэрымі глыбокімі і бура-папялістымі паверхневымі плямамі. Памеры: 33,5 х 22,0 мм (30,0-35,0 х 20,5-23,0 мм).

Арэал: разарваны. Паўн. ўзбярэжжы Галарктыкі.

Пералёты: пералётны (IV-VI, VIII-X). У Еўропе сустракаецца ў Люксембургу, Германii, Швецыі, Фінляндыі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Турцыі, на Украіне, Мадэйры, Балеарскіх і Азорскіх а-вах.

Месца зімовак: вядомы недакладна; узбярэжжы зах. і паўд.-зах. Афрыкі, зах. і паўд. ўзбярэжжы Паўд. Амерыкі.

Падобныя віды

Плывунчык кругланосы;