In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Коўравыя

Від: Коўра чарнашыйная

Клікніце, каб павялічыць!
Marek Szczepanek Аўтар: Marek Szczepanek

Коўра чарнашыйная

Лацінская назва: Podiceps nigricollis
Ангельская назва: Black-necked grebe
Руская назва: Поганка черношейная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавым апярэнні за вокам аранжава-жоўтыя пучкі пер’я, шыя і верх цела чорныя. У зімовым апярэнні галава і шыя шараватыя (белае толькі горла) (параўн. з 50). Дзюба знізу наўскасяк падрэзаная і стварае ўражанне крыху ўзнятай уверх. Апярэнне маладых падобнае на зімовы ўбор (параўн. з 50). Голас: гучнае, хуткае «бі-біб», а таксама свісцячае «ф’юціт, х’юіт». Даўжыня цела 28-34 см, размах крылаў 51-60 см.

Падвiды: Р. n. nigricollis — Еўропа, зах. Азiя, Кiтай; P. n. gurneyi — паўд. Афрыка; P. n. californicus — паўд.-зах. Канада, зах. ЗША, паўн.-зах. Мексiка.

Бiятоп:рыбныя сажалкіабо невялiкiя, зарастаючыя вадасховішчы, а таксама азёры.

Гняздо:плаваючае накраігустой раслiннасцi. Вiльготная куча з гнiючых водных раслiн. Часам стварае калонii. D = 22-30 см, D надводнай часткi = 16-20 см, d = 13-16 см, Н = 16-45 см, Н надводнай часткi = 2-4 см, h =прыбл.3 см.

Яйкi: 3-6, з тупымi канцамi, белыя з зеленаватым або жоўта-карычневым адценнем. Памеры:44,0 х 27,0 мм (39,0-48,0 х 27,0-32,0 мм).

Арэал: разарваны. Ад зах. Еўропы да Сярэд. Азii, Б.Усход, Д.Усход , паўн., зах. i ўсх. Афрыка, цэнтр. і зах. часткі Паўн. Амерыкi.

Пералёты: III-V, VIII-XI.

Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, УПаўн. Амерыкi, Цэнтр. Амерыка.

Беларусь:нешматлiкi гняздуючы пералётны вiд. Найчасцей сустракаецца ў паўд. частцы.

Падобныя віды

Коўра чырванашыйная;