In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакланавыя

Від: Баклан малы

Клікніце, каб павялічыць!
Martin Mecnarowski Аўтар: Martin Mecnarowski

Баклан малы

Лацінская назва: Phalacrocorax pygmeus
Ангельская назва: Pygmy cormorant
Руская назва: Баклан малый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавы перыяд чорны з тонкімі белаватымі рыскамі, з зялёным і чырванаватым металічным бляскам на шыі і галаве. Дзюба цёмная. Узімку без рысак і з белым горлам. Маладыя бура-шэрыя з белаватым горлам і жыватом. У палёце падобны да лыскі. Голас: падобны на голас чубатага баклана. Даўжыня цела 45-55 см, размах крылаў 77-90 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: берагi чыстых кантынентальных вадаёмаў або мораў, парослыя трыснягом, кустамi або дрэвамi.

Гняздо: у калонii паблiзу вады (часам, аднак, 3-5 км ад берага), у трыснягу, на кустах або ў кронах дрэў. У выглядзе паўшара,часта амаль што ажурнае; аснова з трыснягу або галiнак, высцiлка пераважна з лiстоў трыснягу. D = прыбл. 25 см.

Яйкi: 4-6, амаль авальныя, блакiтнаватыя з белым вапнавым налётам. Памеры: 46,0 х 30,0 мм (42,0-53,5 х 28,0-34,0 мм).

Арэал:Венгрыя, Балканы, М. Азія, Б. Усход, на Чорным, Каспiйскім м. i Аральскім воз., у верхнім цячэннi Сырдар'i i Амудар'i.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (IV, VIII-X). Адзначаны залёты ў Чэхію, Славакію, Германію, Данiю, Францыю, паўд. Швецыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Польшчу.

Месца зiмовак: усх. раёны Мiжземнамор’я, паўд. часткi Чорнага i Каспiйскага м.

Беларусь: Вельмі рэдкі залетны від. Адзначаны на сажалках рыбгаса Сялец.