In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Чаплевыя

Від: Чапля-бугай

Клікніце, каб павялічыць!
© І. Бышнеў Аўтар: © І. Бышнеў © А. Казулін Аўтар: © А. Казулін © М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі

Чапля-бугай

Лацінская назва: Botaurus stellaris
Ангельская назва: Bittern
Руская назва: Выпь большая

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Палева-карычневая, стракатая, з чорным верхам галавы. Маладыя падобныя на дарослых, але плямы крыху святлейшыя, а «вусы» меней выразныя. Ад маладых чапляў-квакваў адрозніваюцца адсутнасцю белых рысак на версе цела. Голас: моцнае (можна пачуць з адлегласці каля 1 км), паўтараемае, часцей за ўсё, некалькі разоў з інтэрваламі ў некалькі секунд «ы-ы-ып-пруумб». Акрамя гэтага, гарлавое карканне «краў, грок», падобнае на голас чаплі-кваквы. Даўжыня цела 62-80 см, размах крылаў 100-135 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды: В. s. stellaris - ад Вялiкабрытанii, зах. i паўд. Еўропы праз Сярэд. Азiю да Ахоцкага м. i Японii, паўн.-ўсх. Афрыка i ад Iрана праз паўн. Iндыю да паўд. Кiтая; B. s. capensis - Афрыка на Пд ад Сахары.

Бiятоп: вялiкiя ўчасткі трыснягу, нізінныя балоты, плыткія азёры, рыбныя ставы.

Гняздо: сярод самкнутага трыснягуа (часцей за ўсё на цвёрдай аснове або на кучы). Плоскі подсцiл cа шчыльна прылеглых, крыва ўкладзеных слаёў (знiзу подсцiл з лiстоў трыснягу i аеру; наступныя слаi — сухiя i вiльготныя сцяблiны трыснягу, укладзеныя папераменна). D = 50-90 см, H = 50 см (новае гняздо), пад канец наседжвання — прыбл. 35 см.

Яйкi: 3-6, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, алiўкава-зеленаватыя. Памеры: 53,0 х 38,0 мм (47,0-59,0 х 35,0-42,0 мм).

Арэал:разарваны. Еўропа (акрамя Пн), цэнтр. пояс Азii да Цiхага ак., паўд. i паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: III-IV, VIII-XI. Паўднёвыя папуляцыi — аселыя.

Месца зiмовак: паўд. і зах. часткі гнездавога арэала, паўд. Азiя, паўн. i трапiчная Афрыка, Аравiйскi п-аў.

Беларусь: Шырока распаўсюджаны, але нешматлікі на гнездаванні від.