In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Чаплевыя

Від: Чапля-кваква

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава

Чапля-кваква

Лацінская назва: Nycticorax nycticorax
Ангельская назва: Night heron
Руская назва: Кваква

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавым уборы верх цела і галавы чорныя з зялёным бляскам, ніз белы, крылы і хвост попельныя. На галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба чорная, радужына вока чырвоная. Маладыя птушкі з плямістым, карычнева-жоўтым верхам, ніз цела ў іх белы з цёмнымі плямамі, ногі зеленаватыя, радужына аранжавая. Зімовае апярэнне падобнае да маладых, але без падоўжаных плямаў. Актыўная прыцемкам. Голас: зычнае гарлавое «кваў, кваў», якое звычайна можна чуць прыцемкам. Даўжыня цела 58-65 см, размах крылаў 95-112 см.

Падвiды: у Еўропе толькi N. n. nycticorax - зах., паўд. i сярэд. Еўропа на У да Сярэд. i паўд. Азii, на Пн да паўд. Японii, Афрыка. Акрамя таго, ёсць яшчэ 3 падвiды.

Бiятоп: густыя i вiльготныя лiставыя дрэвастоі паблізу ўчасткаў трыснягу на зарастаючых азёрах, старыцах або вялiкiх комплексах рыбных ставаў.

Гняздо: у калонii ў высокiм падлеску або падросце ў разыходных галiнах. Плоская, з прасветамi кучка галiн (як у C. palumbus), слаба высланая галiнкамi. D = прыбл. 40-80 см.

Яйкi: 4-5, з аднолькавымi, завостранымi канцамi, блакiтна-зялёныя (часта з кавалачкамi вапны на паверхні). Памеры: 48,0 х 34.0 мм (42,0-54,0 х 32,0-37,0 мм).

Арэал:разарваны – зах., паўд., цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўд. частка Азiі, Японiя, некаторыя астравы Малайскага арх., лакальна ў Афрыцы, Мадагаскар, Паўд. Амерыка, частка Цэнтр. i Паўн. Амерыкi, Антыльскiя i Гавайскiя а-вы.

Пералёты: IV-V, VII-X. У паўд. частцы арэала — аселая.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала (акрамя паўн. часткi).

Беларусь: Вельмі рэдкі, выпадковы на гнездаванні від.