In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Каршун чорны

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Сінькоў Аўтар: © Сінькоў

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Каршун чорны

Лацінская назва: Milvus migrans
Ангельская назва: Black kite
Руская назва: Коршун черный

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Хвост са слабай развiлкай, цёмнае апярэнне. Белыя плямы знiзу на крылах у маладых не такiя вялiкiя i чыстыя, як у чырвонага каршуна. Голас: акрамя «хiйа», падобнае на смех вясёлае «хiйяхiйхiй». Даўжыня цела 55-60 см, размах крылаў 160 см.

Падвiды:у Еўропе толькi М. m. migrans - паўн.-зах. Афрыка i Еўропа на У да Сярэд. Азii, на Пд — да Пакiстана; M. m. lineatus - Усх. Палеарктыка; M. m. aegyptius — паўн.-зах. Афрыка, Егіпет, Аравія i ўзбярэжжа ўсх. Афрыкi да Кенii. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.

Бiятоп:старыя лясы паблiзу вадаёмаў, сажалак, рэк альбо балот і багнаў, марскія ўзбярэжжы, партовыя гарады і парты.

Гняздо:у паўд.-ўсх. частцы арэала часта стварае калонii, у цэнтр. i паўн. частках арэала — гнёзды адзiночныя, часам паблiзу альбо ў калонii чапляў. У цэнтр. i паўн. частках арэала гнёзды размяшчае звычайна на соснах паблiзу вады альбо адкрытых тэрыторый; у паўд. частцы — галоўным чынам на дубах i таполях; у паўд.-ўсх. частцы — на высокiх кустах альбо скалах. Могуць гняздзіцца на выступах скалістых узбярэжжаў або на пабудовах. На дрэве — у сярэдзiне кроны, у развiлцы тоўстых галiн. У форме кола, аснова — з тоўстых сухiх галiн, высцiлка — з галiнак, траў, ануч i iншага смецця. D = 50-70 см, H = 30-40 см.

Яйкi:2-3 (1-5), уздутыя (самыя шырокiя ў 1/3 даўжыні ад асновы), белыя альбо бела-жаўтаватыя з брудна-бурым налётам; на гэтым шматлiкiя, бура-ржавыя мазкi рознай густаты. У выключных выпадках — без плям і мазкоў. Памеры: 54,5 х 43,5 мм (49,0-60,0 х 39,5-47,0 мм).

Арэал:Еўропа i Азiя (акрамя Пн), Афрыка (акрамя Сахары), Мадагаскар, Фiлiпiны i Малайзiя, Аўстралiя (акрамя Пд-З).

Пералёты:(ІІ) III-IV (пачатак V), VIII-IX (Х). Папуляцыi з паўд. часткi арэала — аселыя.

Месца зiмовак:Аравійскі п-аў, Егіпет, але большасць у Афрыцы на Пд ад Сахары, паўд. i ўсх. Азiя (у межах гнездавога арэала).

Беларусь: шырока пашыраны і адносна звычайны на гнездаванні да 1980-х гадоў від, які пасля значна зменшыў сваю колькасць.

Падобныя віды

Каршун чырвоны;