In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Каршун чырвоны

Клікніце, каб павялічыць!
Noel Reynolds Аўтар: Noel Reynolds

Каршун чырвоны

Лацінская назва: Milvus milvus
Ангельская назва: Red kite
Руская назва: Коршун красный

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Добра бачна развiлка хваста i светлыя плямы знiзу на крылах. Страйнейшы за чорнага каршуна, але маладых можна пераблытаць. Голас: падобны да канюха-мышалова «хiйя» часам шматскладовае «хiя-хi-хiя». Даўжыня цела 60-66 см, размах крылаў 145-180 см.

Падвiды:М. m. milvus - цэнтр. Еўропа, паўд. Швецыя, на У да Украiны, на Пд — да зах. i цэнтр. частак Мiжземнага м., Каўказ; M. m. fasciicauda - А-вы Зялёнага Мыса.

Бiятоп:лiсцевыя альбо змяшаныя старыя лясы ў суседстве з адкрытымі тэрыторыямі (лугі, палі, рачныя даліны), дзе палюе. Марскія астравы.

Гняздо:у сярэдзiне кроны ў развiлцы тоўстых галiн (часцей блiжэй да ствала). Зрэдку — на ўступах скалістых узбярэжжаў (А-вы Зялёнага Мыса). У выглядзе плоскага кола. У аснове — сухiя галiны, высцiлка з сухой травы i іншай расліннасці, авечай воўны, кавалкаў ануч, пластыка, паперы i iншага смецця (у адрозненне ад чорнага каршуна адсутнічаюць зялёныя галінкі). Можа займаць гнёзды іншых птушак, напр., канюха-мышалова або крумкача, таксама старыя гнёзды. D = 40-85 см, d = 20 см, H = 20-50 см.

Яйкi:2-3 (1-5), уздутыя. Афарбоўка зменлiвая. Галоўныя тыпы: брудна-белыя альбо жаўтавата-белыя; плямы рознай велiчынi i зменлiвай густаты карычневыя, бурыя альбо карычнева-ржавыя. Памеры: 56,0 х 45,0 мм (51,5-62,0 х 42,0-58,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Пн, У і Балканскага п-ва), Каўказ i М. Азiя, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты:(канец ІІ) III-IV, VIII-IX. Папуляцыi на Пд i З арэала — аселыя.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, у зах. i паўд. частках (паўн. частка міжземнаморскага басейна).

Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы па адзінкавых месцах гнездавання толькі ў самай зах. частцы краіны.

Падобныя віды

Каршун чорны;