In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Лунь балотны

Клікніце, каб павялічыць!
© Г. Гулеўскі Аўтар: © Г. Гулеўскі © Н. Юргенсон Аўтар: © Н. Юргенсон © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Лунь балотны

Лацінская назва: Circus aeruginosus
Ангельская назва: Marsh harrier
Руская назва: Лунь болотный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Палавы дымарфiзм: самка карычневая са светлай галавой, у самца хвост шэры, крылы карычнева-шэра-чорныя. Маладыя цёмныя, часам з крыху больш светлай галавой. Голас: пад час шлюбнага палёту выдае гучнае «клі-хай-кi» або «пійю, пійю». Часам таксама слабы свіст або звонкі крык «ке-ке-кее», у самца гучнае «куак-куаў». Даўжыня цела 48-60 см, размах крылаў 110-130 см.

Падвiды:С. а. aeruginosus — Еўропа i Азiя (акрамя Пн) да Японii, на Пд — да Iрана, Новай Гвiнеi, Аўстралii i Новай Зеландыi, Мадагаскар i астравы Iндыйскага ак.; C. a. harterti - паўн.-зах. Афрыка.

Бiятоп:участкi трыснягу, забалочаныя лугi, зараснікі вярбы паблiзу вады.

Гняздо:на зямлi ў густым трыснягу альбо на невялiкім в-ве з высокай зялёнай раслiннасцю, спарадычна каля асновы куста. Плоскае, амаль у форме круга з няроўнымi краямi. Аснова з галiнак рознага памеру, само гняздо з сухога трыснягу, латок з сухiх лiстоў трыснягу з прымессю iншай надводнай раслiннасцi. D = 50-100 см, d = 15-20 см, H =25-50 см.

Яйкi:3-6 (2-10), уздутыя, з вузейшым тупым канцом, блакітнавата- або бела-зеленаватыя, зрэдку з чырванаватымі плямкамі. Памеры: 49,0 х 38,0 мм (45,0-56,0 х 35,0-41,0 мм).

Арэал:разарваны, Палеарктыка (акрамя Пн), паўд. Афрыка, Мадагаскар, Аўстралiя, Тасманiя, Новая Зеландыя, а-вы Лаяльнасці, Гебрыды і Фіджы.

Пералёты:III-IV, VIII-X. паўднёва-афрыканскiя, аўстралiйскiя, заходне- i паўднёва-еўрапейскiя, а таксама паўднёва-азiяцкiя папуляцыi аселыя.

Месца зiмовак:часткова ў межах гнездавога арэала — паўд. Еўропа i паўд. Азiя, зах. і ўсх. Афрыка, Сундайскі арх.

Беларусь:на гнездаванні найбольш звычайны з усіх відаў лунёў; шырока распаўсюджаны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Лунь палявы; Лунь стэпавы; Лунь поплаўны;