In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Лунь поплаўны

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Лунь поплаўны

Лацінская назва: Circus pygargus
Ангельская назва: Montagu`s harrier
Руская назва: Лунь луговой

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самы малы з нашых лунёў. Самец папялісты, з чорнымi палосамi на крылах. Самка падобная да самак палявога і стэпавага лунёў. Маладыя падобныя да маладых стэпавага луня. У самцоў, пачынаючы з другога паслягнездавога апярэння, больш выразнымі робяцца ржавага колеру рыскi на сподзе. Стройны сілуэт з доўгімі крыламі і хвастом (нагадвае стэпавага луня). Голас: падае рэдка; характэрныя да іншэх лунёў гукі «піірр, піірр», таксама падобна да голасу стэпавага луня, адрывістыя «кек-кек-кек». Даўжыня цела 41-52 см, размах крылаў 105-120 см.

Падвiды:не мае. Можа скрыжоўвацца з С. macrourus.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы лугi альбо балоты з высокай травой i групамi кустоў.

Гняздо:каля асновы куста альбо памiж купінамi высокай травы. У аснове — некалькi галiнак (часам з прымессю лiсця трыснягу); высцiлка ў выглядзе плоскага круга з доўгiх i сухiх траў, з латком. D = прыбл. 50 см, H = 6-8 см.

Яйкi:4-5, трошкi падоўжныя з тупым вузейшым канцом (радзей авальныя, з аднолькавымi канцамi). Белыя, бела-зеленаватыя альбо бела-жаўтаватыя; часам iржава-карычневыя альбо ржава-ружовыя плямы. Памеры: 41,0 х 33,0 мм (39,0-48,0 х 31,0-37,0 мм).

Арэал:Еўропа (акрамя Пн, часткова акрамя Пд), цэнтр.-зах. Азiя (Каўказ) i паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты:IV-V, VIII-IX.

Месца зiмовак:паўд. Азiя, Афрыка на Пд ад Сахары i ў раёнах нiжняга Нiла.

Беларусь:адносна звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Лунь балотны; Лунь палявы; Лунь стэпавы;