In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Шуляк-галубятнік

Клікніце, каб павялічыць!

Шуляк-галубятнік

Лацінская назва: Accipiter gentilis
Ангельская назва: Goshawk
Руская назва: Тетеревятник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Невялiкая, плоская галава, белае падхвосце, вузкi, доўгi хвост з 4 папярочнымi палосамi. Да ахвяры падбіраецца, манеўруючы пад сховам галiн. Маладыя бура-карычневыя, знiзу з падоўжанымі плямкамі, на спiне канцы пёраў больш светлыя. Голас: «к’як-к’як-к’як», «квiет» i «гік-гік-гік...». Даўжыня цела самца 48-58 см, самкi 60-66 см, размах крылаў самца 96-120 см, самкi 135-165 см.

Падвiды:A. g. gentilis (сiн. A. g. gallinarum, A. g. caucasicus i частковаA. g. arrigonii) — большаячасткаЕўропыi Каўказ; A. g. arrigoni — Корсiкаi Сардзінiя;A. g. buteoides — паўн. Скандынавiя i паўн. Расія; A. g. schvedowi — паўд. Урал да Прыамур’я, Сахалін, Курылы, на Пд — да цэнтр. Кiтая; A. g. albiclus - паўн.-ўсх. Сiбiр да Камчаткi. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвiды.

Бiятоп:вялiкiя лясныя комплексы, а таксама невялiкiя дрэвастоі з групамi старых дрэў сярод палёў, таксама лесатундра і лесастэп, у гарах — да мяжы лясоў.

Гняздо:у сярэдняй частцы кроны блiжэй да ствала, на вышыні да 20 м над зямлёй, з галiн; звонку — свежыя галiнкi хваёвых дрэў. Скупая высцiлка з сухой травы. Памеры новых гнёздаў: D = 60-80 см, H = прыбл. 25 см; старых: D = да 120 см, H = 55 см. Гняздзiцца і ў гнёздах iншых вялiкiх птушак.

Яйкi:3-4 (1-6), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. На пачатку выседжвання — белаватыя з сiне-зялёным адценнем, пад канец — мноства карычневых плям. Памеры: 58 х 47 мм (55-61 х 43-48 мм).

Арэал:Галарктыка (акрамя крайняй Пн i Пд). «Астраўны» арэал у паўд. Кiтаі.

Пералёты:часткова мігрыруючы (паўночныя папуляцыі), качуючы. (ІІ) ІІІ (ІV)-(ІХ) Х-ХІ.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, у Паўн. Амерыцы, таксама на Пд ад гнездавога арэала.

Беларусь: шырока распаўсюджаны і адносна звычайны з драпежных птушак аселы і качавы від.

p

Падобныя віды

Шуляк-карагольчык; Канюх-мышалоў;