In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Канюх-курганнік

Клікніце, каб павялічыць!
Adlerbussard Аўтар: Adlerbussard

Канюх-курганнік

Лацінская назва: Buteo rufinus
Ангельская назва: Long-legged buzzard
Руская назва: Курганник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Звычайна галава больш светлая, светлы хвост без палос. Маладыя з паласатым хвастом у палявых умовах не адрознiваюцца ад канюха-мышалова. Цёмнае поле знiзу крылаў меней выразнае, чым у касматаногага канюха (параўн. з 83, 85, 70). Голас: вельмi рэдка клякоча, голасам нагадвае арляцоў. Даўжыня цела 50-65 см, размах крылаў 125-150 см.

Падвiды:B. f. rufinus - паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азiя, на У праз Iран i Афганiстан да паўн.-зах. Манголii, а на Пд — да паўн.-зах. Iндыi; B. r. critensis - Афрыка i Аравiйскi п-аў.

Бiятоп:адкрытыя ландшафты, стэпы, горы, паўпустынi i нават пустыні (з доступам да вады).

Гняздо:на скалах, глiнiстых абрывах i курганах; радзей — на дрэвах i кустах. У выглядзе плоскага кола, у аснове — сухiя галiны дрэў i кустоў, даволі багатая высцiлка з сухiх травянiстых раслiн і шэрсці, а таксама воўны. D = прыбл. 70 см, H = 35-50 см.

Яйкi:3-4 (2-5), уздутыя або наблiжаныя да элiптычных. Афарбоўка зменлiвая; часцей за ўсё белыя або зеленавата-белыя з карычневымі, светла-шэрымi і фіялетавымі плямамi. Памеры: 60,0 х 47,0 мм.

Арэал:ад паўд.-ўсх. Еўропы праз М. i цэнтр. Азiю да паўн.-ўсх. Кiтая, паўн. Афрыка.

Пералёты:пералётныя або часткова пералётныя (еўрапейскія і паўночна-азiяцкiя папуляцыi) (III-IV, канец VIII-IX), астатнiя — аселыя. У Еўропе залятае на Пн ад гнездавога арэала ў Францыю, Галандыю, Данію, Германiю, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Мадэйру, Канарскія а-вы.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, а таксама на Аравійскім п-ве, у паўд. Азii i паўн.-ўсх. Афрыцы.

Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Падобныя віды

Канюх-мышалоў; Канюх касматаногі;