In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Арлец вялікі

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Дамброўскі Аўтар: © В. Дамброўскі

Арлец вялікі

Лацінская назва: Aquila clanga
Ангельская назва: Spotted eagle
Руская назва: Подорлик большой

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Цяжка адрознiваецца ад малога арляца, таксама можна пераблытаць са стэпавым арлом i арлом-маркутом. Найлепшай вызначальнай рысай з’яўляюцца белаватыя плямы на надхвосці i некаторых крыючых крылаў, а таксама на плячах, але гэтыя плямы не заўседы выразныя. Голас: цвёрдае, металiчнае, як удары па дрэве, «клок-клок» альбо «к’ёк-к’ёк». Даўжыня цела 65-72 см, размах крылаў 155-182 см.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:раўнiнныя або з пагоркамі тэрыторыi, парослыя старымi дрэвамi (часцей лiставымi) паблiзу рачных далiн, балот, вадаёмаў i iншых адкрытых месцаў.

Гняздо:у кронах дрэў каля ствала, часам у кустах (калі дрэвы адсутнічаюць), на вышыні 3-25 м ад зямлі. У форме кола, у аснове з сухiх галiн; высцiлка з тонкiх галiн i кары з прымессю сухой травы альбо дзярніны (не заўсёды). Памеры новага гнязда: D = 70 см, старога -100-110 см, Н да 100 см, h = 5 см.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Колер зменлiвы, часцей за ўсё белыя, часта чыстыя або з iржавымi ці бурымi плямкамi або мазкамi. Памеры: 68,0 х 54,0 мм (60,0-75,0 х 45,0-58,5 мм).

Арэал:ад цэнтр. Еўропы праз Азiю да паўн.-ўсх. Кiтая i Прыморскага краю.

Пералёты:пералётны або часткова пералётны (III-IV, IX-XI).

Месца зiмовак:паўд. Азiя, Аравiйскi п-аў, усх. частка паўн. Афрыкі (дэльта р. Ніл) да паўд. Кеніі. Невялікая колькасць зімуе ў Еўропе (на Балканах, у Італіі, паўд. Францыі).

Беларусь:вельмі рэдкі пералётны від. Колькасць на гнездаванні складае каля 150 пар.

Падобныя віды

Малы арлец; Арол стэпавы; Арол-магільнік;