In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Арол-магільнік

Клікніце, каб павялічыць!
Martien Brand Аўтар: Martien Brand

Арол-магільнік

Лацінская назва: Aquila heliaca
Ангельская назва: Imperial eagle
Руская назва: Могильник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Буры з белымi плямамi рознай велiчынi на плячах. Гэтыя плямы звычайна адсутнiчаюць ў аднагадовых птушак. Палавую сталасць i дарослае апярэнне набываюць прыкладна ў 5 гадоў, з цягам часу апярэнне цямнее i белыя плямы павялiчваюцца. Хвост з папярочнай паласой, але гэта не заўседы ўдаецца разгледзець. Голас: хуткае карканне «крок-крок», больш крыклiвае «к’яф-к’яф-к’яф». Даўжыня цела 72-83 см, размах крылаў 190-210 см. Самка большая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:разрэджаныя ўчасткі старых, вялікіх па плошчы ліставых і змяшаных лясоў на раўнінах і ў невысокіх гарах (200-1000 м в.у.м.), лесастэпы і стэпы з групамi высокiх дрэў, прырэчныя лясы (на Каўказе), паўпустынi з зараснікамі саксаулу, а таксама ў сельскагаспадарчым ландшафце. Узімку — у саванне з групамі дрэў і адкрытыя, сухія ландшафты, часта водна-балотныя тэрыторыі.

Гняздо:у кроне высокага дрэва альбо ў зарасніках саксаулу. У выглядзе кола, аснова з сухiх галiн; высцiлка з сухiх травянiстых раслiн i галiнак. Пад час адсутнасцi прыкрывае яйкi i птушанят зялёнымi галiнкамi. Памеры новага гнязда: D = 1-2,4 м, H = 0,6-1,8 м.

Яйкi:2-3 (1-4), амаль элiптычныя або ўздутыя, белыя з чырвона-карычневымі або шэра-фіялетавымі мазкамі або плямкамі. Памеры: 73,5 х 56,5 мм (68,0-79,5 х 55,0-60,0 мм).

Арэал:ад паўд.-ўсх. Еўропы (ізаляваныя папуляцыі на З арэала) да цэнтр. Азii i праз М. Азію і Б. Усход да верхняга цячэння Iнда.

Пералёты:пералётны на Пн арэала (III-IV, IX-XІ), аселы — на Пд.

Месца зiмовак: Балканы, М. Азія, паўн.-ўсх. Афрыка (дэльта р.Нiл), паўн. Індыя, Пакістан, Індакітай і ўсх. Кітай.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.