In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Арол-маркут

Клікніце, каб павялічыць!
© У. Іваноўскі Аўтар: © У. Іваноўскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Арол-маркут

Лацінская назва: Aquila chrysaetos
Ангельская назва: Golden eagle
Руская назва: Беркут

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Вялiкi, буры драпежнiк з нагамi, аперанымi да пальцаў. Палавой сталасці дасягаюць прыблiзна на 5-м годзе. Пад час дасягнення сталасці аснова хваста цямнее, знiкаюць белыя плямы са споду цела, апярэнне робiцца больш светлым, а рыжавата-залацістая пляма на патылiцы i спiне — больш выразнай. Ад арлана-белахвоста, мiж iншым, адрознiваецца формай хваста. Голас: гучны крык «клiйа» альбо «хiiiа» i клёкат «к’ек-к’ек-к’ек...». Даўжыня цела 75-88 см, размах крылаў 204-230 см. Самка большая за самца.

Падвiды:A. c. chrysaetos — паўн., цэнтр. i ўсх. Еўропа, на У да зах. i цэнтр. Сiбiры i Алтая; А.с. homeyeri — паўн.-зах. Афрыка, Пiрэнейскi п-аў, Балеарскiя а-вы, Крыт, М. Азiя, Аравiйскi п-аў да Каўказа i Iрана. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.

Бiятоп:горы або нізіны са старымі лясамі паблiзу адкрытых тэрыторый, якія слаба заселены (выкарыстоўваюцца як месцы палявання); водна-балотныя тэрыторыі, скалістыя ўзбярэжжы, паўпустыні з групамi саксаулу.

Гняздо:адлегласць памiж участкамi пар да 10 км. На скальных уступах, на скалах альбо на высокім дрэве; у стэпава-пустынных раёнах у руiнах пабудоў альбо ў саксаулавых зарасніках нiзка над зямлёй (спарадычна таксама i на зямлi на ўзгорку). У выглядзе кола, аснова з тоўстых, сухiх галiн; высцiлка з сухiх зялёных раслiн, кусцікаў (напр., верасу), часта з прымессю шэрсцi i валосся. D = 1-2 м (на дрэвах да 3м), H = 1,5-2 м (вельмі рэдка да 4 м — рэкорднае гняздо было вышынёй 5,2 м з D = 1,3 м).

Яйкi:2, часам 1 або 3, вельмі рэдка 4; уздутыя альбо элiптычныя, белыя, белавата-жаўтаватыя альбо бураватыя; з падвойнымi плямамi: глыбокiя — шэра-папялiстыя або ржава-бурыя (светлыя), паверхневыя — ржава-чырвоныя альбо ржава-бурыя. Памеры: 76,0 х 57,0 мм (68,0-81,5 х 56,0-61,0 мм).

Арэал:Галарктыка (акрамя крайняй Пн, цэнтр. i зах. Еўропы, часткова цэнтр. i ўсх. Азii, а таксама паўд.-ўсх. часткi Паўн. Амерыкi.

Пералёты:аселы. Качуе пасля перыяду гнездавання, у гэты час назіраўся ў Бельгіі, Галандыі, Польшчы, на Балеарах і Мальце.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, акрамя Крайняй Пн ва ўсх. Еўропе.

Беларусь:вельмі рэдкі від, адзінкавыя пары вядомы на гнездаванні ў паўночнай частцы краіны. Месцамі сустракаецца ўзімку.

Падобныя віды

Арлан-белахвост;