In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Арол-карлік

Клікніце, каб павялічыць!

Арол-карлік

Лацінская назва: Aquila pennata
Ангельская назва: Booted eagle
Руская назва: Орел-карлик

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Страйнейшы за канюха-мышалова, з больш доўгiмi крыламi i хвастом. Заўсёды прысутнічаюць белыя плямы рознай велiчынi. Лятае хутка i ўпэўнена, хапае птушак, якіх часта даганяе памiж дрэў, як шуляк-галубятнік. Голас: звонкае, высокае «цервiт-цервiт» альбо «кi-кi-кi» нагадвае голас кулікоў. Даўжыня цела 45-53 см, размах крылаў 100-121 см. Самка крыху большая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:старыя лiсцевыя, змяшаныя або хвойныя лясы з зарослымі палянамі або ў выглядзе лугоў, а таксама са скальнымі агаленнямі, паблiзу адкрытых тэрыторый. На Пд арэала, у паўн. Афрыцы і на Каўказе — на вышыні да 1500-2000 м в.у.м.

Гняздо:пераважна на лісцевых або хваёвых дрэвах на вышыні 6-16 м над зямлёй, у верхняй частцы кроны, больш рэдка — на скальных выступах. У форме кола, плоскае, з сухiх галiн; высцiлка з тонкiх галiнак (часта з прымессю зялёнага лісця, свежай iгліцы сасны і травянiстых раслiн). Займае таксама гнёзды iншых вялiкiх птушках; часам гняздзiцца ў калонiях чапляў. D = 70-120 см, Н = 40-60 см.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя, белыя са слабымі, невялікімі буравата-жаўтаватымi мазкамi (месцы больш густога размяшчэння плям вельмі зменлівыя) альбо зеленавата-белыя з нешматлiкiмi чырванаватымi мазкамi. Памеры: 56,5 х 46,0 мм (52,0-64,0 х 42,0-50,0 мм).

Арэал:разарваны; ад паўн.-зах. Афрыкі, Пiрэнейскага п-ва і Францыі, лакальна праз цэнтр.-паўд. Еўропу (Грэцыя, Балканы, Славакія, паўн. Польшча), самкнутым арэалам праз усх. Еўропу i М. Азiю да цэнтр. Азii.

Пералёты:пералётны (ІІІ-ІV, ІХ-Х).

Месца зiмовак:вельмі мала птушак зімуе на Пд Еўропы (паўд. Іспанія, Францыя, Грэцыя, Крыт) альбо ў паўн.-зах. Афрыцы, у Егіпце і Ізраілі. Большасць зімуе ў Афрыцы ад Эфіопіі і цэнтр. Судана да Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на Пд, а таксама праз Чад і Нігерыю, Буркіна-Фасо, Малі, Сенегал да Залатога Узбярэжжа на З.

Беларусь:вельмі рэдкі пералётны від, на гнездаванні вядомы толькі ў заходняй і паўднёвай частцы краіны.

Падобныя віды

Асаед звычайны; Канюх-мышалоў;