In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс сямействаў

Cартаванне: cістэматычнае | алфавітнае

Гагачыныя
Вялікія, рыбаедныя, добра ныраючыя птушкі, якія рэдка ўзлятаюць з вады. У палёце галава ніжэй за тулава, а ногі выступаюць за кароткі хвост. На вадзе... далей...

Коўравыя
Тыповыя птушкі кантынентальных вадаёмаў са стаячай вадой. Харчуюцца рыбай і воднымі насякомымі. Вельмі добра плаваюць і ныраюць. Здольныя змяняць паглыбленне тулава ў ваду ў... далей...

Олушавыя
Вялікія марскія птушкі, знешнім выглядам нагадваюць буйную крычку, з вострай, вялікай дзюбай. Паміж усімі 4 пальцамі плавальная перапонка. Дарослыя белыя, маладыя — бурыя. Палавы... далей...

Бакланавыя
Вялікія і сярэдняй велічыні, цёмныя птушкі кантынентальных вадаёмаў або берагоў мораў. Параўнальна доўгая шыя, дзюба на прыканцы з кручком, паміж усімі пальцамі плавальная перапонка... далей...

Пеліканавыя
Вялікія птушкі (самыя вялікія з лятаючых) з доўгай, «S – падобна» выгнутай шыяй, масіўнай дзюбай, пад якой звісае расцяжны скурны мяшок, і кароткімі нагамі.... далей...

Чаплевыя
Вялікія і сярэдніх памераў птушкі з доўгімі нагамі і доўгай шыяй, якую ў палёце загінаюць да спіны. Вялікая, прамая дзюба. Палавы дымарфізм адсутнічае, за... далей...

Бусловыя
Вялікія птушкі з доўгімі і прамымі дзюбамі, доўгімі нагамі і шыяй, якія ў палёце выцягнутыя. Жывуць на вільготных альбо сухіх тэрыторыях. Гняздзяцца на дрэвах... далей...

Фламінгавыя
Вялікія птушкі з вельмі доўгімі нагамі і шыяй (якія выцягваюцца ў палёце), а таксама з параўнальна кароткай, гарбатай дзюбай. Палавы дымарфізм адсутнічае. Гняздзяцца каланіяльна... далей...

Качыныя
Вялікіх і сярэдніх памераў птушкі, якія звязаны з кантынентальнымі вадаёмамі і ўзбярэжжамі мораў, з менш або больш сплюшчанай дзюбай з «пазногцем» на прыканцы, унутры... далей...

Ібісавыя
Птушкі сярэдніх і вялікіх памераў з доўгай дзюбай, якая загнута ўніз альбо сплюшчана, з параўнальна доўгімі нагамі і доўгай, у палёце выцягнутай шыяй. Палавы... далей...

Шуляковыя
Моцная, загнутая дзюба i вострыя кiпцюры. Галоўным чынам здабываюць жывых жывёл, большасць відаў таксама можа харчавацца падлай; актыўныя пераважна ўдзень. У афарбоўцы адсутнічае выразны... далей...

Скапіныя
Пражываннем звязаны з вадаёмамі. Харчуюцца рыбай, якую здабываюць з вады пры дапамозе кiпцюроў. Гнёзды на дрэвах, слупах, часам на скалах. 1 від.... далей...

Сакаліныя
Драпежныя дняўныя птушкi, часцей невялiкiя або сярэднiх памераў, дзюба кручкаватая з «зубам». У большасцi – цёмныя «вусы» на галаве. Часта кароткiя, вострыя крылы. Хутка... далей...

Бажанавыя
Вядуць наземны спосаб жыцця. Моцныя ногi i дзюба, кароткiя, закругленыя крылы. Наогул, слаба, цяжка лятаюць. Харчаванне змешанае, большай часткай, раслiннае. Гняздзяцца на зямлi. Выразны... далей...

Цецеруковыя
Вялiкiя i сярэдніх памераў курападобныя, якiя жывуць у лясах i на балотах. Ногi апераныя па пальцы. Лятаюць слаба і цяжка. Харчаванне змешанае, большай часткай... далей...

Жураўліныя
Вялiкiя птушкi з доўгай шыяй, якую ў палёце выцягваюць уперад. Гняздо на зямлi, кладка з 2 яек. Птушаняты вывадкавыя. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Па-за гнездавым... далей...

Драпіныя
Вялiкiя i сярэднiх памераў птушкi з моцнай, кароткай дзюбай i моцнымi нагамi. Жывуць у стэпах (таксама на палях). Гняздуюцца проста на зямлi (спецыяльна гнёздаў... далей...

Пастушковыя
Малыя i сярэднiх памераў птушкi з кароткай у большасці відаў дзюбай i доўгiмi пальцамi ног. Крылы кароткiя, акруглыя. Неахвотна лятаюць. Палавы дымарфiзм слабы. Жывуць... далей...

Крыўковыя
Птушкi сярэдніх памераў з кантрастным чорна-белым апярэннем i параўнальна доўгай, моцнай i прамой дзюбай. Жывуць, галоўным чынам, на узбярэжжах. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Гняздо ў... далей...

Сяўцовыя
Малыя i сярэдніх памераў птушкi, засяляюць берагi вадаёмаў i вiльготныя тэрыторыi. Дзюба параўнальна кароткая, вочы адносна вялiкiя. Палавы дымарфiзм слабы. Гняздо на зямлi. 54-66... далей...

Бакасавыя
Малыя i сярэдніх памераў птушкi, звычайна карычнева-белыя. Дзюба параўнальна тонкая i доўгая. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Жывуць па берагах вадаёмаў i на вiльготных лугах. Гняздо... далей...

Шыладзюбыя
Чорна-белыя, сярэдніх памераў птушкi з доўгімі нагамі і доўгай, тонкай дзюбай. Палавы дымарфізм адсутнічае або вельмі слаба вызначаны. Жывуць у прыбярэжных мясцiнах. Гняздуюцца каланіяльна,... далей...

Палянікавыя
Вялікія і сярэдніх памераў птушкi з апярэннем пясочнага колеру, вялікімі вачыма, параўнальна доўгімі, але тоўстымі нагамі з трыма пальцамі. Сілуэт з дробнай, як бы... далей...

Ціркушкавыя
Невялікія і сярэдняй велічыні з аліўкава-шэра-карычневым апярэннем, даволі доўгімі нагамі і кароткай дзюбай. Хвост вiлкападобны, крылы з вострымі канцамі. Палавы дымарфізм адсутнічае або слаба... далей...

Паморнікавыя
Вялікія і сярэдніх памераў марскiя або акiянiчныя цёмна афарбаваныя водныя птушкі з доўгімі вострымi крыламі і моцнай кручкаватай на канцы дзюбай. Хвост з даўжэйшымi... далей...

Чайкавыя
Вялікія і сярэдніх памераў водныя птушкі з доўгімі крыламі, добра лятаюць і плаваюць, але слаба або зусім не ныраюць. Палавы дымарфізм не выразны, але... далей...

Крычкавыя
Невялiкiя, рэдка адносна дужыя водныя птушкi, стройнага целаскладу, з вострымi крыламi i часцей за ўсё вiлкападобным хвастом. Афарбоўка звычайна бела-шэрая, радзей – бела-чорная. Палавы... далей...

Галубіныя
Птушкі сярэдніх памераў, з буркаваным голасам. Дымарфiзм адсутнiчае. Гнёзды на дрэвах, кустах i пабудовах, у некаторых вiдаў — у дуплах i скальных шчылiнах. Птушанят... далей...

Рабкі
Сярэдняй велiчынi пясочна-бурыя птушкi з выцягнутым сiлуэтам, хвастом i крыламi, якiя востра заканчваюцца, выключна наземныя. Ногi апераныя. Чародныя i вельмi палахлiвыя. Ёсць палавы i... далей...

Сіпухавыя
Змрокавыя i начныя драпежнiкi з выцягнутым сiлуэтам i сэрцападобный формы «тварным дыскам», даволi шматкаляровыя. Ад сапраўдных соў вылучаны на аснове асаблівасцей анатамічнай будовы, але... далей...

Савіныя
Начныя драпежнiкi (толькi некаторыя вiды палююць таксама і ўдзень) з густым мяккiм пер’ем, бязгучным палётам і дасканалым слыхам. На галаве больш жорсткае пер’е, якое... далей...

Зязюлявыя
Стройнага целаскладу птушкi з крыху загнутай уніз дзюбай і доўгім хвастом, які акругла або прыступкава заканчваецца; палёт ціхі. Голас гучны. У некаторых відаў гнездавы... далей...

Леляковыя
Шэра-карычневыя птушкі з плоскай галавой, кароткай, але вельмі шырокай дзюбай, кароткімi нагамі. Актыўныя прыцемкам і ўначы. Дымарфізм адсутнічае або слаба выразны. Гняздуюцца на зямлі,... далей...

Зімародкавыя
Птушкі з параўнальна вялiкай, даволі моцнай дзюбай, каржакаватым тулавам і кароткім хвастом. Большасць вiдаў страката афарбаваная. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, узроставы дымарфізм вельмі слабы. Гняздуюцца... далей...

Шчуркавыя
Птушкі з выцягнутым сілуэтам і доўгай, крыху загнутай ўніз дзюбай, звычайна з выступаючымі цэнтральнымі рулявымі. Вельмi ярка расфарбаваныя. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, узроставы дымарфізм нязначны.... далей...

Сівагракавыя
Моцнага целаскладу птушкi з дужай дзюбай i яркім, бліскучым апярэннем. Палавы і ўзроставы дымарфізм вельмі слаба выяўлены. Гняздуюцца ў дуплах. Пералётныя, паўднёвыя папуляцыі аселыя.... далей...

Удодавыя
Род складаецца з аднаго вiду і двух падвiдаў (якiя часам вылучаюцца ў асобныя вiды).... далей...

Дзятлавыя
Большая частка відаў з моцнай, клінападобнай дзюбай і кароткім, моцным хвастом. Язык вельмі доўгі (для выцягвання насякомых з-пад кары). Пальцаў 4: 2 уперад і... далей...

Свіргулёвыя
Птахi з доўгімі, серпападобнымі крыламі і хуткім палётам (падобныя да ластавак, але не роднасныя з імі). Большую частку жыцця праводзяць у паветры, не сядзяць... далей...

Ластаўкавыя
Невялікіх памераў птушкi з выцягнутым сілуэтам, кароткімі нагамі і кароткай, шырокай каля асновы дзюбай, таварыскiя, здабычу (пераважна насякомых) ловяць у палёце. Выразны палавы дымарфізм... далей...

Жаўруковыя
Невялiкiх памераў птушкі, шэрыя, карычневыя або пясочнага колеру. Адсутнічае дымарфiзм (за выключэннем рагатага і стэпавага жаўрукоў). Гнёзды на зямлi. Па зямлi «ходзяць», а не... далей...

Воранавыя
Сярэднiх i дастаткова вялiкiх памераў птушкi — самыя вялiкiя з вераб’iных, чорныя, чорна-белыя або расфарбаваныя ў іншыя колеры. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, дарослыя слаба або... далей...

Авяльговыя
Ярка расфарбаваныя птушкi з выразным палавым дымарфiзмам, большасць відаў распаўсюджана ў цёплых зонах. У Еўропе толькi адзiн вiд. Пералётны. Гнёзды на дрэвах. 25-28 відаў.... далей...

Шпаковыя
Рухавыя, шумныя і таварыскія птушкi з характэрна кароткiм хвастом. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, маладыя больш тускла афарбаваныя, чым дарослыя. Гнёзды ў дуплах, корм (раслінны і... далей...

Сініцавыя
Невялiкiя рухавыя птушкi з вострай i кароткай дзюбай, без выразнага палавога дымарфiзму. Маладыя крыху адрознiваюцца ад дарослых. Гнёзды звычайна ў дуплах. У паслягнездавы перыяд... далей...

Рэмезавыя
Невялiкiя, далiкатныя птушкі паводзiнамi падобныя да сiнiц, але з iншымi гнездавымі звычкамі. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, узроставы слаба азначаны. У Еўропе 1 вiд.... далей...

Цімеліевыя
Невялікія або сярэдніх памераў, рухавыя птушкі, часта больш падобныя на драздоў, чым на сініц. Большасць іх з доўгім хвастом, які прыступкава заканчваецца. Агульная афарбоўка... далей...

Даўгахвостыя сініцы
Невялiкiя птушкі з вельмi доўгiм хвастом i кароткай, далiкатнай дзюбай. Крыху падобныя да звычайных сiнiц, але з іншымі гнездавымі паводзінамі. Дымарфiзм адсутнiчае. У Еўропе... далей...

Ткачыкавыя
Невялiкiя, першапачаткова лясныя альбо звязаныя з дрэвастоямi птушкi, афарбоўка вельмi розная (паўночныя вiды звычайна карычнева-шэрыя, паўднёвыя — больш квяціста расфарбаваныя). Дзюба кароткая i тоўстая,... далей...

Валавокавыя
Вельмi малыя птушкi з кароткiм, задзёртым уверх хвастом i закругленымі ў палёце крыламi. Дымарфiзм адсутнiчае. Адзiн вiд з мноствам падвiдаў. 60-69 відаў.... далей...

Аляпкавыя
Велiчынёй i будовай цела падобныя да драздоў, ад якіх адрозніваюцца паводзінамі і спосабам здабывання корму. Дымарфiзм адсутнiчае. 5 відаў. У Еўропе 1 вiд. ... далей...

Папаўзнёвыя
Невялiкiя птушкі мажнога целаскладу, крыху падобныя да дзятлаў, але нiколi не абапiраюцца на хвост. Палавы дымарфiзм наогул адсутнiчае. Гнёзды ў дуплах i скальных шчылiнах.... далей...

Паўзунковыя
Невялiкiя лясныя птушкi з тонкай i доўгай дзюбай, звычайна карычнева-белыя, калярова афарбаваны толькi сценалаз. Перамяшчаюцца па ствале, абапiраючыся на хвост. Наогул адсутнічае палавы дымарфізм.... далей...

Драздовыя
Невялiкiя i сярэдніх памераў птушкi з выцягнутым сiлуэтам, часткова з палавым дымарфiзмам, маладыя звычайна ў крапінкі або рыскi. Гнёзды на зямлi, кустах, дрэвах, адкрытыя,... далей...

Лескавыя
Невялiкiх памераў, рухавыя птушкi, палавы дымарфiзм у большасці відаў адсутнiчае, ёсць нязначны ўзроставы. У апярэннi больш карычневага, алiўкавага i жоўтага колераў. Вельмi часта цяжка... далей...

Валасяніцавыя
Невялiкiя птушкi са слабымi, але шырокiмi дзюбамi, хватаюць насякомых у палёце, злятаючы з прысады. Ёсць палавы (за выключэннем шэрай валасяніцы) i ўзроставы дымарфiзм. Гнёзды... далей...

Завірушкавыя
Карычнева-шэрыя птушкi з вераб’іным сiлуэтам, але з больш далiкатнай дзюбай. Дымарфiзм адсутнiчае. Гняздзяцца на кустах альбо ў скальных шчылiнах. Пералётныя. 13 відаў.... далей...

Пліскавыя
Невялiкiх памераў птушкi са стройным сілуэтам, у Еўропе прадстаўленыя свірстунамі i ўласна плiскамi. У першых, манатонна афарбаваных у карычневыя тоны, дымарфiзм адсутнiчае, у большасцi... далей...

Грычуновыя
Невялiкiя альбо сярэднiх памераў птушкi. На дзюбе «зубец» (мал. 21в). За выключэннем мaлога грычуна, палавы дымарфiзм адсутнiчае. Больш часта сустракаецца ўзроставы дымарфiзм. Здабычу часам... далей...

Амялушкавыя
Сярэдняй велiчынi, з даволi кароткай i тоўстай дзюбай. Насяляюць лясы Паўночнага паўшар’я. Маюць палавы дымарфiзм. Гняздзяцца на дрэвах. Пералётныя. 3-8 падвідаў.... далей...

Уюрковыя
Невялiкiя птушкi, якiя харчуюцца звычайна насеннем (жывёльныя кармы выкарыстоўваюцца значна менш), i таму маюць моцную, кароткую дзюбу. Часта, але не заўсёды, ёсць палавы дымарфiзм.... далей...

Стрынаткавыя
Невялікіх памераў птушкі, трымаюцца на зямлі або ў кронах дрэў. Моцная конусападобная дзюба звычайна з вострым заканчэннем. Афарбоўка вельмі разнародная — ад аліўкава-шэрай з... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.